Беларуская Служба

Аляксандр Апейкін: Прыярытэтам на 2023 год будзе дэпазіт для зняволеных спартоўцаў

06.01.2023 08:09
Выканаўчы дырэктар беларускага Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін у новы год увайшоў з прысудам 12 гадоў пазбаўлення волі.
Аўдыё
  • Аляксандр Апейкін: Прыярытэтам на 2023 год будзе дэпазіт для зняволеных спартоўцаў
Аляксандр Апейкінпрыватны архіў спартсмена

Вольны спартовец кажа, што ўспрыняў інфармацыю спакойна, паколькі разумее, адкуль гэты прысуд узяўся.

-Гэта спроба інфармацыйна і псіхалагічна ўздзейнічаць на дэмакратычнае асяроддзе. Калі ты валодаеш інфармацыяй пра сапраўдны стан спраў у спорце, у розных сферах, то разумееш, што гэта псіхозная рэакцыя, разуменне бяссілля і тупіка, у якім апынулася беларуская ўлада. Гэта вельмі нестратэгічны крок уладаў. Бо што яны атрымаюць у адказ? Ужо зараз 14 чалавек беларускага спорту патрапілі ў санкцыйныя спісы Украіны. Потым яны будуць у санкцыйных спісах ЕС і ЗША, а такіх людзей будзе ўсё больш і больш. Па-другое, нават у тэорыі, а я разумею, што ніякага спорту пры сённяшнім рэжыме не будзе, то як яны паедуць дамаўляцца пра допуск на міжнародныя спаборніцтвы, калі ў нас з Аляксандрай Герасіменяй такія тэрміны?, – гаворыць Аляксандр Апейкін.

Фонд спартыўнай салідарнасці звярнуўся да Міжнароднага алімпійскага камітэту, каб былі прынятыя крытэрыі, па якім беларускія спартоўцы змогуць прымаць удзел у Алімпіядах. Гаворка пра допуск у выніку антываеннай пазіцыі і асуджэння рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна, выказаных публічна. – Спорт – гэта з’ява цывілізаванага свету. Калі атлеты хочуць быць часткай гэтага свету, то яны павінны падзяляць цывілізаваныя каштоўнасці, – кажа Аляксандр Апейкін.

У фонд надалей за падтрымкай звяртаюцца беларускія спартоўцы, якія вымушана выехалі з краіны. Прыярытэтам Фонду спартыўнай салідарнасці на наступны год будзе дапамога спартоўцам, якія цяпер знаходзяцца за кратамі (больш за 30 чалавек). Хутчэй за ўсё, гэта будзе агульны дэпазіт. Пасля вызвалення гэтыя людзі будуць мець нейкую гарантаваную грашовую падтрымку.

Аляксандр Апейкін пазітыўна глядзіць у 2023 год: –Па-першае, усе паволі прызвычаіліся да гэтай цяжкай сітуацыі. Па-другое, зразумела, куды ўсё прыйдзе. Рэжымы Лукашэнкі і Пуціна знаходзяцца ў гістарычным тупіку. Іх гісторыя закончылася. Канешне, нам хочацца камфорту. Чаму людзі пакутуюць? Таму што няма жыцця, якое ў іх было. А трэба прызвычайвацца да новага жыцця, зразумець, што таго мінулага няма.

Фонд спартыўнай салідарнасці шмат робіць для падтрымкі Украіны і ўкраінскіх спартоўцаў. Фонд праводзіць дабрачынныя аўкцыёны «World Sports for Ukraine», прадставіць штомесячныя стыпендыі 32 маладым украінскім атлетам, супрацоўнічае з Дэпартаментам моладзі і спорту Кіева і дабрачынным фондам Вольгі Саладухі ды інш.

Аляксандр Апейкін кажа пра станоўчы досвед супрацы і адносін з боку ўкраінцаў, паколькі фонд займаецца канкрэтнай падтрымкай, а не дэкларатыўнымі словамі. – Рэчы, якія мы робім, недэкларатыўныя, а канкрэтныя. Тое, што трэба Украіне, гэта канкрэтныя крокі, канкрэтныя вынікі, матэрыяльная ці экспертная дапамога. Там вельмі цяжкая сітуацыя, там не да лірыкі. Таму ці ты ваюеш, ці займаешся справамі, якія дапамогуць краіне перажыць вайну. І мы гэтым займаемся, – кажа Апейкін.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле. 

слухайце аўдыё

ав

Аляксандр Апейкін у Дзень спартыўнай салідарнасці: Маральная перамога адбылася цалкам

30.09.2022 09:18
Два гады таму, 30 верасня 2022 года, рэжымам Лукашэнкі была затрымала беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка.