На беларускай зямлі галоўным зімовым святам здаўна былі Каляды. Раней свята сімвалізавала пачатак новага года: і сельскагаспадарчага, і сонечнага. Святкаваць Каляды праваслаўныя пачынаюць з 6 студзеня і заканчваюць 19 студзеня. Гэта час поўны радасці, калядавання, гульняў і варажбы. У Беларусі, як і на Падляшшы, кожная вёска па-свойму адзначае гэты час, калядуюць і у час свята Нараджэння Хрыста ды шчадруюць на Шчодры Вечар.
Як хадзілі калядоўшчыкі у Беларусі і на Падляшшы? Чым адрозніваецца калядаванне 7 і 13 студзеня? Пра калядныя абрады ў Беларусі і на Падляшшы гутарым з этнографам і музыкам Сержуком Доўгушавым ды падляшскім паэтам родам з Трасцянкі Віктарам Стахвюком.
слухайце аўдыё