Беларуская Служба

Педагог: Адаптацыя дзяцей на новым месцы вымагае ад бацькоў больш актыўнага ўдзела ў жыцці малых

29.01.2023 09:46
Наш суразмоўца, педагог, які працуе адразу ў дзяржаўнай і прыватнай польскіх школах Ягор Сурскі, звяртае ўвагу бацькоў на тое, што ў адаптацыйны перыяд бацькі павінны звярнуць асаблівую увагу на гэты працэс.
Аўдыё
  • Размома з педагогам Ягорам Сурскім
Ілюстрацыйны здымак Ground Picture/Shutterstock

Паводле дадзеных старшыні ліквідаванага «Таварыства беларускай школы» Алега Лозкі, які працягнуў беларускую асветніцкую справу ў Польшчы, у гэтай краіне навучаецца каля 36 тыс. беларускіх школьнікаў. Большасць з іх трапляе ў дзяржаўную сістэму адукацыі. У гэтым выпадку маем дачыненне адразу з двума крызісамі: крызісам адаптацыі малога і крызісам сістэмы польскай школьнай адукацыі, якая абцяжарана хваляй уцекачоў з Украіны.

Наш суразмоўца, педагог, які працуе адразу ў дзяржаўнай і прыватнай польскіх школах Ягор Сурскі, звяртае ўвагу бацькоў на тое, што ў адаптацыйны перыяд бацькі павінны звярнуць асаблівую увагу на гэты працэс:

-Сама сітуацыя эміграцыі, вымушанай адаптацыі на новым месцы, вымагае ад бацькоў больш актыўнага ўдзелу ў выхаванні і адукацыі сваіх дзяцей. Іх роля становіцца больш істотнай і бацькі павінны гэта ўсведамляць. Мне падаецца, што няварта баяцца шукаць нейкай альтэрнатывы, не трэба баяцца прапаноўваць дзецям альтэрнатыўныя рашэнні.

Калі калектыў не стаў прыязны для дзіцяці, яно не можа адаптавацца ў новым месцы, тады можна, у тым ліку, скарыстацца магчымасцю хатняй адукацыі. Што ж да сацыялізацыі, у такім выпатку патрэба можа быць перакрытая праз удзел малога ў гуртках, пазашкольнай актыўнасці, ці, напрыклад, у суботніх ці нядзельных школак, спартовых секцыях. (...)

Слухайце далучаны гукавы файл!

эж

Параўноўваем вучобу ў польскай і беларускай базавай школе

30.08.2022 17:07
Мама школьніцы пра падрыхтоўку да 1 верасня: у польскіх бацькоў большы выбар асартыменту, чым у беларускіх.