Беларуская Служба

На Чарнобыльскім шляху ў Варшаве патрабавалі спыніць ператварэння Беларусі ў атамны палігон Расіі (ФОТА)

26.04.2023 23:23
Пазбаўленыя магчымасці ўшанаваць памяць ахвяраў аварыі і аддаць даніну пашаны ліквідатарам у сябе на Радзіме – у Беларусі – пару соцень чалавек зладзілі Чарнобыльскі шлях у Варшаве.
Аўдыё
  • На Чарнобыльскім шляху ў Варшаве патрабавалі спыніць ператварэння Беларусі ў атамны палігон Расіі
Чарнобыльскі шлях у Варшаве Крыніца: radyjo.net

26 красавіка мінае 37-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС – найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва, для народу Беларусі навек незагойнай раны.

Пазбаўленыя магчымасці ўшанаваць памяць ахвяраў аварыі і аддаць даніну пашаны ліквідатарам у сябе на Радзіме – у Беларусі – пару соцень чалавек зладзілі Чарнобыльскі шлях у Варшаве.

Вайна ва Украіне і патэнцыйнае размяшчэнне ядзерная зброі Расіі ў Беларусі дадалі чарнобыльскаму болю вастрыні. Удзельнікі чарнобыльскіх шляхоў, якія апрача польскай сталіцы, прайшлі ў Кракаве, Уроцлаве, Гданьску і Шчэціне і іншых гарадах свету, перадусім патрабавалі спыніць ператварэння Беларусі ў атамны палігон Расіі.

Рэпартаж з варшаўскага Чарнобыльскага шляху слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж


. .
Чарнобыльскі шлях у Варшаве Чарнобыльскі шлях у Варшаве
. .
Удзельнікі Чарнобыльскага шляху ў Варшаве, 26 красавіка 2023 г. Удзельнікі Чарнобыльскага шляху ў Варшаве, 26 красавіка 2023 г.
. .

Больш за мільён беларусаў жыве на зямлі, забруджанай радыяцыяй

26.04.2020 15:46
Пра ліквідацыю аварыі на ЧАЭС і яе наступствы расказвае фізік, сябра «Чарнобыльскай камісіі» Вярхоўнага Савету СССР Юрый Варонежцаў.

37 гадоў таму Беларусь атрымала незагойную рану – аварыю на Чарнобыльскай АЭС

26.04.2023 14:50
Больш за 200 тысячаў гектараў, каля сотні пакінутых населеных пунктаў, дзясткі тысяч перасяленцаў і заўчасна памерлых – гэта факты пра беларускую зону адчужэння.