Гэта на восем чалавек больш, чым у папярэднім годзе, паведамляе ў справаздачы папскае таварыства «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», апублікаваная 10 студзеня ў Мюнхене. У дакладзе гаворыцца, што рэальная колькасць можа быць вышэйшай, таму што ў некаторых краінах цяжка атрымаць надзейную інфармацыю.
Па дадзеных таварыства, у прыватнасці, павялічылася колькасць арыштаў царкоўных служыцеляў. Ва ўсім свеце ў 2023 годзе налічылі 86 выпадкаў, у мінулым годзе іх было 55.
Узначальваюць спіс краін, дзе была зняволена найбольшая колькасць духавенства, Беларусь і Нікарагуа.
У Нікарагуа на працягу года пераследаваліся 46 прадстаўнікоў Касцёла,
у тым ліку два біскупы: Раланда Хасэ Альварэс Лагас і Ісідора дэль Кармэн Мора Артэга. Апошні быў затрыманы за некалькі дзён да Калядаў разам з 18 іншымі святарамі. Біскуп Альварэс у лютым быў асуджаны на 26 гадоў пазбаўлення волі пасля таго, як адмовіўся пакінуць краіну.
У Беларусі «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» налічыла дзесяць арыштаў духавенства, трое з іх у канцы года яшчэ заставаліся ў вязніцы.
У зняволенні надалей знаходзяцца ўкраінскія ксяндзы-рэдэмптарысты: Іван Лявіцкі і Богдан Гелета. Іх арыштавалі расійскія акупацыйныя войскі ў 2022 годзе за
меркаваную тэрарыстычную дзейнасць.
«Дапамога Касцёлу ў патрэбе» ведае пра 11 забітых святароў. Гэтыя выпадкі тычацца Нігерыі, Мексікі, Буркіна-Фасо.
ав