Беларуская Служба

Законапраект аб пашырэнні плошчы нацыянальнага парку «Белавежская пушча» падзяліў жыхароў Падляшша

27.02.2024 11:12
Што далей з Белавежскай пушчай? Які лёс чакае славуты лес з польскага боку мяжы? У кантэксце новага праекту закону па ахове Пушчы, Беларуская служба Польскага радыё пагутарыла з жыхарамі навакольных мясцовасцей.
Аўдыё
  • Законапраект аб пашырэнні плошчы нацыянальнага парку «Белавежская пушча» падзяліў жыхароў Падляшша
  ()
Белавежскія зубры (ілюстрацыя)Фота: Shutterstock / Marcin Zakrzewski

На мяжы Польшчы і Беларусі знаходзіцца Белавежская Пушча – важны культурны, гістарычны ды перадусім прыродны аб’ект. Гэтымі днямі з'явіўся законапраект пра ахову пушчы, які ў мясцовых жыхароў выклікае вялікія эмоцыі.

Большасць жыхароў, як і мясцовыя ўлады, не згаджаюцца на гэту прапанову, бо яна прадугледжвае значнае пашырэнне прыродаахоўнай зоны і адпаведна істотнае абмежаванне гаспадарскай дзейнасці чалавека ў пушы і каля яе.

«Мы не хочам, каб хтосьці вырашаў за нас, без ніякага кантакту з намі. Мы тут жылі на працягу пакаленняў, карысталіся рэсурсамі пушчы, а зараз у лес не пойдзеш, грыбы ці ягады браць нельга, дроў не купіш і яшчэ палохаюць нас экспрапрыяцыя нашай роднай зямлі. Мы на гэта ніяк пагадзіцца не можам», - абураюцца мясцовыя жыхары.

«Мы абураныя новым урадам, што ніхто з намі не кансультаваў гэтага законапраекту. Мы таксама хочам аховы Белавежскай пушчы, але патрэбы мясцовых жыхароў таксама важныя і мы будзем за іх змагацца», – пераконвае стараста Гайнаўскага павету Андрэй Скепка.

Аднак далёка не ўсе жыхары пратэстуюць супраць пашырэння прыродаахоўнай зоны. Ёсць і галасы і галасы ў падтрымку законапраекта.

«Гэта наша спадчына, трэба яе захоўваць. Мы тут не маем ніякага развіцця, маладыя людзі выязджаюць. А чаму? Бо тут няма як годна жыць, толькі ляснікі добра зарабляюць, а маладым няма чаго тут рабіць яны ўцякаюць. Гэта драма нашага рэгіёну», – кажа адна з жыхарак.

Жыхары хочуць правесці мясцовы рэферэндум і выказаць давесці сваю пазіцыю парламентарыям і прэзідэнту Польшчы. Законапраект прадугледжвае ліквідацыю трох існуючых лясніцтваў – у Белавежы, Гайнаўцы і Броўску, а таксама забарону вядзення лясной і паляўнічай дзейнасці ў межах наноў акрэсленага нацыянальнага парку.

Новыя межы Белавежскай пушчы павінна паўстаць на базе ўжо вызначаных зон ЮНЕСКА. Законапраект прадугледжвае захаванне працы для леснікоў і ўсіх цяперашніх працаўнікоў парку.

Слухайце аўдыё!

Анна Пятроўская

У польскім Познані адкрылася мастацкая выстава «Белавежская пушча» (ФОТА)

15.12.2023 20:01
«Мне здаецца, што мае працы – гэта такое нагадванне, што Беларусь, нягледзячы ні на якія выпрабаванні, выстаіць, як зубр, які хоць і паранены, але стаіць».

Эксперт пра Белавежскую пушчу: Яна павінна дапамагаць рэгіёну развівацца, а не быць перашкодай

24.01.2024 10:08
Але дадае, што пушча - эта асаблівы аб’ект, у якім чалавек абавязаўся ахоўваць натуральныя прыродныя працэсы.