Беларуская Служба

Дзякуючы электроннай сістэме, антываксерам будзе цяжэй пазбегнуць абавязковай вакцынацыі

24.03.2025 17:10
Цяперашняя сістэма кантролю, распрацаваная 70 гадоў таму, неэфектыўная. 
      .
У Польшчы цяжэй будзе пазбегнуць вакцынацыі дзіцяці.Фота: Shutterstock

Да канца года ў Польшчы плануюць стварыць электронную сістэму маніторынгу вакцынацыі дзяцей – чытаем у Gazeta Wyborcza. Дзякуючы ёй, антываксерам будзе значна больш складана пазбегнуць абавязковай вакцынацыі. Цяпер уся сістэма трымаецца на папяровых картах прышчэпак, што ўскладняе праверку. Тым часам, вяртаюцца даўно забытыя хваробы, між іншых, з-за пашырэння скептычных адносін да прышчэпак.  

Як тлумачыць выданне, цяперашняя сістэма кантролю, распрацаваная 70 гадоў таму, неэфектыўная. Яна дазваляе бацькам адпраўляць так званыя карты прышчэпак у любыя медыцынскія ўстановы, нават прыватныя. Праціўнікі вакцынацыі выбіраюць суб'екты, якія не праводзяць абавязковай вакцынацыі. Захоўваючы папяровыя карты, такія ўстановы дазваляюць бацькам лягчэй пазбегнуць абавязковых прышчэпак.

Па словах Паўла Гжэсёўскага, дырэктара юрыдычнага дэпартамента Упаўнаважанага па правах пацыентаў, калі бацькі карыстаюцца прыватнай медычнай апекай і там дзіця атрымлівае прышчэпкі, яго карта вакцынацыі ў дзяржаўнай сістэме застаецца пустой. Галоўны санітарны нагляд лічыць неабходным рэфармаваць архаічную сістэму, каб узмацніць кантроль за вакцынацыяй дзяцей. Патрэбная электронная сістэма, у якую трапяць усе дзеці.

Пакуль што была запланаваная праверка ўсіх карт прышчэпак. Яна ахопіць каля 7,5 мільёнаў дзяцей і больш за 10 тысяч медыцынскіх устаноў. Сабраныя дадзеныя прызначаны для палягчэння стварэння электроннай сістэмы кантролю.

нг