Беларуская Служба

6 ліпеня 1950 г. была вызначана мяжа паміж ПНР і ГДР

06.07.2019 08:19
Пад ціскам Масквы быў падпісаны Згажэлецкі дагавор.
Аўдыё

6 ліпеня 1950 году паміж ПНР і ГДР быў падпісаны Згажэлецкі дагавор, які датычыў заходняй мяжы Польшчы.

Усталяванне новай мяжы па рэках Одэр і Лужыцкая Ніса паміж Польшчай і Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікай сталася вынікам тэрытарыяльных падзелаў пасля Другой Сусветнай вайны. Фактычна персанальна Сталін акрэсліў межы пасляваеннай Польшчы. Савецкі Саюз катэгарычна адмаўляў вяртанне тых тэрыторый, якія былі далучаны да СССР у 1939 годзе. У 1944 годзе Сталін падпісаў дамовы з польскімі камуністамі адносна новай заходняй мяжы. Падчас Ялцінскай канферэнцыі ЗША і Вялікабрытанія пагадзіліся з патрабаваннямі Сталіна. У 1945 годзе нямецкія тэрыторыі, якія былі занятыя савецкімі войскамі, перадаваліся польскім уладам, нямецкае насельніцтва было дэпартавана. Агулам пад польскае кіраванне была перададзена тэрыторыя памерам у 114 тыс. квадратных кіламетраў. Тэрыторыі, якія адышлі да Польшчы атрымалі назву «вернутых».

6 ліпеня 1950 году ізноў жа пад ціскам Масквы было падпісана першае пагадненне паміж ПНР і ГДР адносна мяжы, якое атрымала назву Згажэлецкага дагавору. Было падпісана ў нямецкім горадзе Гёрліц (польскаяя назва Згажэлец), які ў выніку перанясення мяжы стаўся памежным).

Дадаткова, згодна з гэтай дамовай, да Польшчы адышлі два буйныя гарады Шчэцін і Свінавуйсьце.

Гэтая дамоўленасць была адмоўна прынятая ФРГ. Толькі ў 1970 годзе паміж ПНР і ФРГ была падпісаная дадатковая ўмова, на моцы якой ФРГ прызнавала пасляваенную мяжу па Одэру і Нісе.

Тым ня менш, у працэсе аб’яднання нямецкай дзяржавы, Польшча ізноў стала перад праблемай прызнання мяжы. Бо, абедзве раней падпісаныя дамовы маглі быць аспрэчаны новай дзяржавай.

Фактычна, прызнанне папярэдніх дамоўленасцяў, якія датычылі мяжы паміж Польшчай і Нямеччынай, было адной з галоўных умоваў працэсу аб’яднання Нямеччыны. Таму ў лістападзе 1990 года паміж урадамі Польшчы і ФРГ быў падпісаны дагавор, які канчаткова пацьвярджаў прызнанне польска-нямецкай мяжы па рэках Одэр і Ніса.

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара