Дзеці вывучалі песні і вучыліся рукадзеллю, але найважнейшае, што былі разам цягам цэлага тыдня. Дзеці, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку, пабывалі на мінулым тыдні на традыцыйным ужо летніку. Кожны год такія лагеры ладзіць Аб'яднанне на карысць дзяцей, якія вучацца беларускай мове АБ-БА. Удзельнікі гэта вучні пачатковай школы нумар 4 у Беластоку. Наведалі мы летнік і запыталі іх, чым займаліся ў той час.
Кожны год Абʼяднанне АБ-БА ладзіць два летнікі для навучэнцаў беларускай мовы. У першым прымае ўдзел моладзь, у другім вучні ад 1 да 4 класаў.
Паслухайце рэпартаж Міхася Сцепанюка