Беларуская Служба

Палякі п'юць больш спіртных вырабаў, чым у часы камунізму

31.07.2019 14:31
Аднак цяпер цяжэй убачыць п’янага ў канаве, паколькі людзі лепш скрываюць сваё п’янства.
Ілюстрацыйны здымакShutterstock.com/monticello

«Gazeta Wyborcza» вяртаецца да справы вядомага польскага тэлежурналіста, які ў пятніцу быў затрыманы за кіраванне транспартным сродкам пад уплывам алкаголю. Выданне піша, што гэта хутчэй норма, чым выключэнне. Толькі ў адзін летні дзень, 28 ліпеня, польская паліцыя затрымала 345 п’яных кіроўцаў. Палякі спажываюць больш спіртных напояў, чым у часы Польскай Народнай Рэспублікі, але цяжэй убачыць п’янага ў канаве, паколькі людзі лепш скрываюць сваё п’янства.

Жыхары Польшчы водзяць машыны пад уплывам алкаголю, бо і п’юць як ніколі шмат. Броварам і гарэлачным заводам ужо не хапае тары, каб разліваць сваю прадукцыю. А калі людзі часта напіваюцца, то і ўсё больш здараецца дарожна-транспартных здарэнняў, прычынай якіх мог быць алкаголь.

Пад канец Польскай Народнай Рэспублікі сярэднестатыстычны паляк спажываў 8,5 літра чыстага спірту ў год. Цяпер, калі ў краіне ўжо трыццаць гадоў пануе дэмакратычны лад, жыхары спажываюць 11,7 літра на аднаго чалавека. Паводле прагнозаў арганізацый, якія займаюцца барацьбой з п’янствам, у 2030 годзе гэта будзе больш за 13 літраў. Тым ня менш, яшчэ больш спажываюць некаторыя суседзі палякаў – літоўцы (15 літраў), чэхі (14,4) і немцы (13,4 л).

нг