Беларуская Служба

На мяжы чалавек атрымаў вялікую дозу радыяцыі ад мытнага рэнтгена 

10.08.2019 17:02
У польскім Тэрэспалі чалавек атрымаў вялізную дозу радыяцыі ад найбольшай у Еўропе мытнай устаноўкі для прасвечвання грузавых вагонаў. 
promieniowanie
promieniowaniePixabay

Невядомая асоба трапіла ў зону радыяцыйнага апрамянення мытнага рэнтгена на чыгуначным памежных пераходзе Тэрэспаль на мяжы з Беларуссю. Як паведамляе Gazeta Wyborcza, рэнтгенаўская ўстаноўка прызначаная для прасвечвання грузавых чыгуначных вагонаў з мэтай выкрыцця кантрабанды ў іх. Мытнікі цяпер вядуць пошук чалавека, які трапіў у зону працы ўстаноўкі, таму што ён знаходзіцца пад непасрэднай пагрозай для здароўя і нават жыцця.

Справа ў тым, што мытны рэнтген, які быў устаноўлены ў Тэрэспалі ў верасні 2016 года, найбольшы і наймагутнейшы ў Еўропе. Чалавек, які трапіць у яго зону падчас працы, атрымлівае вялізныя дозы радыяцыйнага апраменьвання. Мытнікі зразумелі, што нехта трапіў у зону дзеяння спецапатуры, калі аказалася, што апарат раптоўна адключыўся падчас працы. Праверыўшы рэнтген, службоўцы ўбачылі, што нехта адключыў тэхніку ўручную, не дыстанцыйна. Хто гэта быў і з якой мэтай выключыў рэнтген – невядома.

Мытнікі заклікалі чалавека, які трапіў пад рэнтгенаўскія прамяні, у тэрміновым парадку звярнуцца да медыкаў па дапамогу, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс