Беларуская Служба

Еўракамісія прыняла дакумент, дзякуючы якому пачне дзейнічаць г.зв. дырэктыва аб праве на рамонт

02.10.2019 15:45
Дзякуючы новым прававым нормам хатнія гаспадаркі ў сярэднім змогуць зэканоміць па 150 еўра ў год.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneSerghei Starus/shutterstock

Dziennik Gazeta Prawna нагадвае, што з 2021 году ўсе новыя лядоўні, пральныя і пасудамыечныя машыны, тэлевізары, асвятленне ды іншая бытавая тэхніка павінна будзе адказваць мінімальным патрабаванням, датычным магчымасці рамонту.

Еўрапейская камісія прыняла ў аўторак дакумент, дзякуючы якому пачне дзейнічаць дырэктыва, якую назвалі дырэктывай аб праве на рамонт. Звяз прыняў адпаведныя законы ў сувязі са скаргамі спажыўцоў, што бытавая тэхніка часта псуецца адразу пасля заканчэння гарантыйнага тэрміну, вельмі цяжка яе адрамантаваць, прасцей і часам танней купіць новую.

Дзякуючы новым прававым нормам хатнія гаспадаркі ў сярэднім змогуць зэканоміць па 150 еўра ў год. Вытворцы тэхнікі абавязаныя прадставіць спажыўцам доступ да заменных частак на працягу як мінімум дзесяці гадоў у выпадку пральных і пасудамыечных машын, і сямі гадоў для лядоўняў. Вытворцы павінны таксама прадставіць адпаведную інфармацыю ды інструкцыі сэрвісным цэнтрам. Акрамя таго, бытавая тэхніка павінна больш ашчадна выкарыстоўваць ваду – уведзены ліміт на адзін цыкл мыцця бялізны або посуду.

Юліта Жыліньска/нг