Якія розніцы ў сістэме вышэйшай адукацыі ў Польшчы і Беларусі? Пра гэта мы сёння размаўляем з Раманам Жыткоўскім, які раней вучыўся ў Беларусі, а цяпер – студэнт Варшаўскага ўніверсітэту.
Першае, што кідаецца ў вочы, гэта самастойнасць польскіх студэнтаў, кажа наш суразмоўца. «Для мяне беларускае ВНУ выглядала часам як працяг школы з выхаваўчай працай», – кажа Раман. Паводле яго, у Польшчы студэнта адчувае сваю самастойнасць у адрозненні ад беларускіх ВНУ.
«Што мяне здзівіла, калі я пачаў вучыцца ў Варшаве, дык гэта тое, што я сам сабе рабіў расклад заняткаў», – кажа Раман Жыткоўскі і дадае, што дзякуючы такой магчымасці польскія студэнты могуць хадзіць на вучобу тры-чатыры дні ў тыдні. Пра гэтыя, а таксама іншыя розніцы Раман Жыткоўскі расказаў у інтэрв'ю Валерыю Саўко.
слухайце аўдыёфайл