Беларуская Служба

Украінцы і беларусы ратуюць польскія ВНУ

05.11.2019 14:31
Агульная колькасць студэнтаў падае, але ў прыватных школах іх усё больш.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos /pixabay.com/CC0 Public Domain

Цягам апошніх гадоў колькасць жадаючых вучыцца ў прыватных універсітэтах паступова скарачалася. З 2005 года іх колькасць зменшылася амаль на палову. Аднак, два гады таму тэндэнцыя змянілася і цікавасць да прыватных ВНУ пачала павялічвацца. Цікава, што колькасць студэнтаў у дзяржаўных ВНУ працягвае скарачацца, піша Кляра Клінгэр у выданні Dziennik Gazeta Prawna.

Справаздача Галоўнага статыстычнага ўпраўлення „Вышэйшыя школы і іх фінансы ў 2018 годзе” паказвае, што ў 2016 годзе ў ВНУ навучаўся 1 мільён 34 тысячы студэнтаў. У 2017 годзе - 969 тысяч, а летась ужо 901 тысяча. Між тым, у прыватных школах тры гады таму вучыліся 314 тысяч, а летась – амаль 328,5 тысяч студэнтаў.

Кіраўніцтвы прыватных адукацыйных установаў прызнаюць, што іх выратавалі замежнікі.

Колькасць замежных студэнтаў у Польшчы паступова расце. У 2015 годзе іх было 57 тысяч, а ў 2018/2019 навучальным годзе – больш за 78 тысяч. Амаль палова з іх паступіла ў прыватныя ВНУ.

Найбольшую групу еўрапейцаў у польскіх ВНУ складаюць грамадзяне Украіны – больш за 39 тысяч. Беларусы займаюць другое месца, іспанцы - чацвёртае, а туркі - пятае. У той час, трэцяе месца агулам сярод усіх замежных студэнтаў займае адзіная нееўрапейская краіна - Індыя.

Польскія ўніверсітэты выконваюць чаканні замежнікаў і павялічваюць колькасць факультэтаў з англійскай мовай навучання. У выніку, напрыклад, ва Універсітэце Леона Казмінскага замежныя студэнты складаюць каля 20%.

Прыватныя ўстановы ўсё часцей бяруцца пад увагу ў міжнародных рэйтынгах, паколькі яны праводзяць навукова-даследчую дзейнасць, а таксама ўкладваюць сродкі ў развіццё, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

аз