„Залатая ліхаманка” – сімвал не толькі Дзікага Захаду. Ужо ў сярэднявеччы ў Польшчы таксама дабывалі гэты каштоўны метал. Шмат пра гісторыю золатаздабычы можна даведацца, наведваючы шахту золата ў гарадку Злоты Сток (па-беларуску - Залаты Схіл) на паўднёвым захадзе краіны. Кіраўніцтва аб’екту прыкладае вялікія намаганні, каб мы пазнаёміліся з побытам сярэднявечных шахцёраў.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Гарадок Злоты Сток (Złoty Stok) разьмешчаны ў Ніжнесілезскім ваяводстве ў Залатых гарах (Złote Góry). Ужо сама геаграфічная назва дазваляе меркаваць, што ў мінулым здабыча золата была тут важнай галіной прамысловасці.
Тыя часы даўно мінулі, але, наведваючы тунэлі Залатой шахты, мы можам даведацца, як выглядала праца сярэднявечных шахцёраў ды пазнаёміцца з мясцовымі легендамі і ўбачыць незвычайныя прыродныя з'явы.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Падземны турыстычны маршрут у былой шахце золата і мыш'яку ў Злотым Стоку – гэта адзін з самых цікавых турыстычных маршрутаў Ніжняй Сілезіі.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Першая пісьмовая згадка, датычная горных работ у Злотым Стоку, датуецца XIII стагоддзем. З таго часу па сённяшні дзень пад зямлёй узнікла больш за 300 кіламетраў штольняў і тунэляў, размешчаных на 21-м паверсе.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Золата ў мясцовай шахце атрымлівалі з руды мыш'яку. Гэта азначала, што атрыманне чыстага металу было складанай тэхналогіяй. Таму, каб не расчароўваць турыстаў, адмыслова для іх у падземных калідорах падрыхтаваны наглядны матэрыял – сховішча золата. У ім знаходзяцца 1066 копій залатых зліткаў, што адпавядае 16 тонам металу, здабытым тут на працягу ўсёй эксплуатацыі шахты, то бок пачынаючы з часоў сярэднявечча.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Свой росквіт шахта золата ў Злотым Стоку мела ў XVI стагоддзі, калі тагачасныя ўладальнікі інтэнсіўна эксплуатавалі мясцовыя радовішчы. Тады шахта пастаўляла каля 150 кілаграмаў золата штогод, то бок каля 8% тагачаснай еўрапейская вытворчасці.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Пазней гісторыя шахты мяняўся: ад амаль поўнага заняпаду да чарговых перыядаў росквіту. Адным з такіх станоўчых перыядаў было XІX стагоддзе, калі шахта трапіла ва ўласнасць сям’і Гютлераў. У той час на шахце з'явіліся паравыя машыны, а таксама была адкрытая штольня „Гертруда”, якая аблегчыла пад’ём руды на паверхню.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Пасля Другой сусветнай вайны шахта ў Злотым Стоку працавала да моманту закрыцця ў 1961 годзе. Вада хутка затапіла частку тунэляў, якія стагоддзямі будаваліся пад гарадком.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Больш за 20 гадоў таму для турыстаў былі адкрытыя спачатку дзве штольні. Аднак дзякуючы намаганням кіраўніцтва аб'екту патэнцыял згаданага месца пачаў паспяхова пашырацца.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Экскурсія па падземным турыстычным маршруце пачынаецца ад штольні „Гертруда”. Назва быццам бы паходзіць ад імя жонкі аднаго з шахцёраў, якая адправілася ў падземныя тунэлі ў пошуках зніклага мужа і не вярнулася адтуль. Паводле легенды, да гэтага часу ў тунэлях можна пачуць крокі жанчыны.
Шахта золата ў Злотым Стоку, штольнa „Гертруда”. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
У Штольні „Гертруда” знаходзіцца выстава інструментаў гарнякоў, мінералаў, печаў, у якіх плавілі каштоўны метал, а таксама ваганетка з XVIII стагоддзя. Тут можна таксама ўбачыць, як выглядала працэдура атрымання мыш'яку з мясцовай руды.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Акрамя таго, тут можна сустрэць Шэрага гнома і, нарэшце, спусціцца ў Музей папярэджанняў, заўваг і зваротаў, у якім можна пазнаёміцца з рознымі жартаўлівымі забаронамі і загадамі.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Наступны этап экскурсіі - гэта „Калідор сьмерці” (Chodnik Śmierci). Тут, паводле легендаў, пакутавалі прыкаваныя да сценаў шахцёры, асуджаныя за крадзеж золата.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Чарговы этап экскурсіі - гэта „Чорная штольня”(Sztolnia Czarna ), якая размешчаная ў Залатым яры (Złoty Jar). Сярод іншага, з гэтай штольні вядзе тунэль, які заканчваецца па чэшскім баку мяжы. Тым не менш найбольшае ўражанне ў турыстаў выклікае адзіны ў Польшчы 8-метровы падземны вадаспад. Хутчэй за ўсё пад ім знаходзяцца таямнічыя калідоры, у якіх падчас Другой сусветнай вайны немцы хавалі розныя скарбы.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Экскурсія заканчваецца паездкай падземнай чыгункай, маршрут якой складае каля 300 метраў.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Частку штольні „Гертруда” (каля 500 метраў) можна пераадолець на лодцы па залітых вадой тунэлях. Кіраўніцтва аб'екту прапануе розныя спосабы наведвання шахты. Гэта адмысловыя пакеты для школьных экскурсій, карпаратыўныя мерапрыемствы і ролевыя гульні.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Турысты могуць не толькі пазнаёміцца з гісторыяй гэтага месца, але і цікава правесці час. Побач з шахтай працуе гатэль, пансіянат, рэстаран і бар. Адмыслова для дзяцей падрыхтавана мноства дадатковых пунктаў прагра мы, напрыклад, пошук золата альбо біццё памятнай залатой манеты.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Апрача таго, побач з шахтай узнікла, напрыклад, мемарыяльная зала, якая расказвае пра гісторыю рэгіёну, паселішча гарнякоў з сярэднявечнымі гарняцкімі машынамі, „Хата ката” і Музей мінералаў.
Шахта золата ў Злотым Стоку, „Хата ката”. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Дзякуючы гэткім намаганням шахта золата ў Злотым Стоку ў хуткім часе стала абавязковым пунктам экскурсій па Ніжняй Сілезіі. У 2015 годзе яна атрымала сертыфікат Польскай турыстычнай арганізацыі за лепшы турыстычны прадукт.
Шахта золата ў Злотым Стоку, Музей папярэджанняў, заўваг і зваротаў. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Залатую шахту ў Злотым Стоку можна наведваць выключна з гідам. Час экскурсіі складае каля 1,5 гадзіны.
Шахта золата ў Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Таксама вакол шахты і гарадка знаходзіцца шмат цікавых месцаў. Гэта, напрыклад, Сталовыя горы (Góry Stołowe), Мядзвежая пячора - адна з найпрыгажэйшых у Польшчы, і горны масіў Шчалінец (Szczeliniec).
Анна Задрожна