Супрацоўнікі і выпускнікі Сілезскага тэхналагічнага ўніверсітэту распрацоўваюць спецыяльную камеру для дэзынфекцыі ахоўных касцюмаў. Першая камера такога тыпу будзе ўсталявана ў бальніцы ў горадзе Бытам.
Ідэя ўзнікла падчас назірання за праектамі, якія рэалізуюцца ўніверсітэтамі па ўсім свеце ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса, – кажа доктар Магдалена Багацка з факультэта Экалагічнай і энергетычнай інжынерыі сілезскай ВНУ.
- Крыніцай нашага натхнення стала дэзынфекцыйная камера, якую зрабілі навукоўцы ў В'етнаме. Аднак мы галоўнай задачай лічым дэзынфекцыю медперсаналу, напрыклад, пасля выхаду з машыны хуткай дапамогі. Такі чалавек, апрануты ў касцюм, насамрэч, не ведае ці меў ён дачыненне з інфікаваным пацыентам ці не.
Паводле доктар Магдалены Багацкай, вынаходніцтва, распрацаванае групай Тэхнічнага універсітэту, грунтуецца на вядомых і даступных дэзынфекцыйных метадах, якія выкарыстоўваюцца ў бальніцах.
- Камера поўнасцю аўтаматызаваная, з шырокай магчымасцю рэгулявання. Медык можа выбраць працягласць дэзынфекцыі і мае поўны кантроль над тым, што там адбываецца. Чалавек, які будзе праходзіць дэзынфекцыю пачуе каманды: «павярнуцца», «падняць рукі». Увесь касцюм пройдзе дакладную дэзынфекцыю.
Як адзначаюць даследчыкі, эфектыўнасць праекту звязана з прыцягненнем да супрацоўніцтва шматлікіх субʼектаў. Пакуль навукоўцы ўваходзяць у ролю тых, на кім праводзяцца выпрабаванні камеры для дэзынфекцыі.
яс
слухайце аўдыё