Ці праўда, што кашакі мяўкаюць толькі да чалавека, а не размаўляюць такім чынам міжсобку?
Дзеці запыталі пра гэта ў папулярызатара навукі на Польскім радыё доктара Томаша Рожэка. Аўтар праграмы «Пытанні з космасу» кажа, што гэта не зусім так, але пэўная праўда ў гэтым ёсць.
- Каты камунікуюць паміж сабой з дапамогай гукаў, але да людзей мяўкаюць зусім інакш, чым паміж сабою. Пры гэтым каты выкарыстоўваюць частоты, на якія людзі вельмі добра чуюць. Раз вельмі нізкія гукі – мурканне – іншы – вельмі высокія. Слых і мазгі чалавека моцна ўразлівыя на гэтыя частоты. З іх дапамогай кашакі лёгка прыцягваюць нашую ўвагу. Напрыклад, на высокіх частотах плачуць дзеці. Генетычна і эвалюцыйна чалавек вельмі ўважлівы на гэтыя гукі, і каты бессаромна выкарыстоўваюць гэта. Мурканне коткі выклікае ў нас пачуццё спакою, дабра, любві, утульнасці. І такім чынам яны намі маніпулююць. Паміж сабою каты гавораць інакш – яны гыркаюць, стогнуць і гэта ніяк не нагадвае іх зваротаў да нас. Такім чынам можна сказаць, што ў катоў дзве мовы: для зносінаў з іншымі катамі, і другая– для кантактаў з людзьмі. Цікава, што каты вывучаюць сваю мову пазней, бо пакуль іх корміць мама, малыя кацяняты толькі мяўкаюць. Потым каты не рэагуюць на мяўканне іншага сапляменніка.
Такім чынам атрымліваецца, што каты нараджаюцца са здольнасцю маніпуляваць. Спачатку маніпулююць сваёй маткай, а потым маніпулююць чалавекам, а для зносінаў паміж сабою маюць зусім іншую мову.
яс