Беларуская Служба

Запрашаем: Чорная гара ў Судэтах (ФОТА)

08.05.2020 10:11
Чорная гара - адна з найпрыгажэйшых наглядных кропак ва Усходніх Судэтах.
Аўдыё
  • Чорная гара - адна з найпрыгажэйшых наглядных кропак ва Ўсходніх Судэтах.
    .
Гарналыжны пад'ёмнік на Чорнай гары.Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Чорная гара (Czarna Góra), раней з нямецкай мовы Schwarzer Berg, гэта гара ў масіве Снежніка (Śnieżnik) – найвышэйшай вяршыні ва Усходніх Судэтах.


Чорная гара-панарама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Чорная гара -панарама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Вышыня Чорнай гары складае 1 205 метраў над узроўнем мора. Гара распаложаная на лініі Жміёўца (Żmijowiec), прадаўжэннем якога з'яўляюцца горы Крав’яркі (Krowiarki). Аднак, сама Чорная гара да Крав’яркаў не належыць, паколькі абодва горныя масівы аддзяляе перавал Пухачоўка (Puchaczówka), размешчаны прыкладна за 1,5 кіламетра на поўнач і амаль 350 метраў ніжэй вяршыні.


Перавал Пухачоўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Перавал Пухачоўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паўночны і паўднёвы схілы Чорнай гары ўзвышаюцца над хрыбтамі Жміёўца і Крав’ярка да вышыні 150-300 метраў. Усходні і заходні схілы гары значна даўжэйшыя й сыходзяць у даліну Сенна (Sienna) і роў ракі Верхняя Ныса (Rów Górnej Nysy).


Чорная гара-панарама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Чорная гара -панарама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Чорная гара бачная з амаль кожнага месца клодскай зямлі, паколькі ейны высокі й стромкі эскіз адрозніваецца ад шырокага купала Снежніка. Тым ня менш, турысты часта блытаюць абедзве гары, паколькі знізу Клодскай даліны Чорная гара здаецца вышэйшая за Снежнік. Чорная гара лічыцца адной з найпрыгажэйшых наглядных кропак у Судэтах. Адтуль можна палюбавацца панарамай навакольных гораў, у тым ліку Бяльскіх (Bialskie), Залатых (Złote), Быстшыцкіх(Bystrzyckie), Арліцкіх(Orlickie), Бардзкіх(Bardzkie), а таксама масіву Снежнік.


Чорная гара-панарама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Чорная гара -панарама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Назва Чорнай гары, верагодна, узялася адтуль, што вяршыня, на якой з поўначы расце густы лес, мае вельмі цёмны колер - амаль чорны.


Чорная гара-панарама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Чорная гара -панарама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У геалагічным аспекце масіў Чорнай гары пабудаваны са сланцаў або лупнякоў, то бок горнай пароды са слаістым размяшчэннем мінералаў. Яны характарызуюцца сланцаватасцю — здольнасцю лёгка расшчэплівацца на асобныя пласціны.

На ўсходнім схіле Чорнай гары можна паглядзець курумы, то бок россыпы абломкаў скал і валуноў.


Гарналыжны пад'ёмнік на Чорнай гары. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Гарналыжны пад'ёмнік на Чорнай гары. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу на паўночным схіле, у некалькіх сотнях метраў ад вяршыні, у 1980-х гадах была пабудаваная мачта тэлевізійнага перадатчыка. Падчас спрыяльнага надвор'я святло гэтага аб'екта бачнае з многіх кіламетраў. На самай вяршыні Чорнай гары ў 2001 годзе была пабудаваная драўляная назіральная вежа.


Вёска Сенна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вёска Сенна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У падножжа гары на вышыні 680-800 метраў над узроўнем мора размешчаная вёска Сенна (Sienna). Вёска была заснаваная ў 1560 годзе ў перыядзе развіцця горназдабыўной прамысловасці ў рэгіёне. Аднак, гэта не прамысловасць, але турызм у найбольшай ступені паўплываў на развіццё вёскі. Пра гэта вырашыла ейнае распалажэнне на папулярным шляху, які вёў з гарадка Строне Слёнске (Stronie Śląskie) на Снежнік. Аднак, пасля 1945 году вёска пачала пусцець і страчваць сваё турыстычнае значэнне. Пералом адбыўся напрыканцы 1990-х гадоў мінулага стагоддзя. Калі на паўночна-ўсходнім схіле Чорнай гары быў пабудаваны сучасны гарналыжны курорт.


Гарналыжны пад'ёмнік на Чорнай гары. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Гарналыжны пад'ёмнік на Чорнай гары. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цяпер турыстаў прыцягваюць лыжныя трасы, даўжыня якіх складае каля 10 кіламетраў. Тут кожны, у тым ліку таксама пачатковец, знойдзе для сябе адпаведную трасу. Лыжны курорт, назва якога паходзіць ад гары, пастаянна пашыраецца і становіцца ўсё больш папулярным сярод турыстаў не толькі ўзімку. Улетку ён таксама прапануе гасцям шмат магчымасцяў.  


Гарналыжны курорт. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Гарналыжны курорт. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У рэгіёне Чорнай гары ёсць мноства веласіпедных маршрутаў рознага ўзроўню складанасці. Тут часта адбываюцца спаборніцтвы ў хуткасным спуску. Гэты від спорту называюць з англійскай мовы „даунхіл”, (англ. Downhill), што азначае „ўніз з гары”. Гэта экстрэмальная веласіпедная дысцыпліна, сутнасць якой заключаецца ў праходжанні трасы на час.


Чорная гара - панарама.  Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Чорная гара - панарама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Праз Чорную гару праходзяць два пешаходныя маршруты. Зялёная сцежка вядзе з непадалёкага курортнага гарадка Мендзыгужэ (Międzygórze) да гарадка Строне Слёнске (Stronie Śląskie). У сваю чаргу чырвоная турыстычная сцежка вядзе з гарадка Лёндэк-Здруй (Lądek Zdrój) да вяршыні Снежніка.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу