Беларуская Служба

Запуск амерыканскага «Дракона» ў космас адкладзены да суботы

28.05.2020 15:00
Нарэшце амерыканцы вызваляюцца ад расійскай залежнасці ў касмічнай галіне.
Аўдыё
  • Запуск амерыканскага Дракона ў космас адкладзены да суботы
  ,       ,  , , 27  2020 .
Касмічны карабель "Дракон", які плануецца злучыць з Міжнароднай касмічнай станцыяй, штат Фларыда, ЗША, 27 мая 2020 года.EPA / ERIK S. LESSER Dostawca: PAP / EPA.

З-за дрэннага надвор'я ў апошні момант быў адменены запуск касмічнага карабля «Дракон» з мыса Канаверал у Фларыдзе. Ён павінен быў пачаць новую эру касмічных заваёваў пры ўдзеле прыватнай кампаніі SpaceX.

Старт быў запланаваны на аўторак 23.33 паводле беларускага часу.

Увесь свет чакаў гістарычнага старту ракеты Фалкон 9 з капсулай «Дракон». На месцы знаходзіліся прэзідэнт Дональд Трамп і намеснік прэзідэнта Майк Пэнс. Аднак за 17 хвілін да старту прагучала каманда «Спыніць старт».


Kасманаўты НАСА Дуглас Херлі (L) і Роберт Бенкен (R) Kасманаўты НАСА Дуглас Херлі (L) і Роберт Бенкен (R)

Касманаўты Даг Херлі і Боб Бенкен а борце касмічнага карабля прынялі гэтае рашэнне з разуменнем. Шэф НАСА Джым Брандэнстаін падтрымаў рашэнне пра адмену старту, нягледзячы на прысутнасць высокапастаўленых дзяржаўных асоб і на ўвагу цэлага свету. – Я ім сказаў, што яны не павінны паддавацца ціску, бо калі мы не гатовыя да старту, то проста не ляцім, - адзначыў шэф НАСА.

Чаму старт амерыканскага карабля лічыцца настолькі важнай падзеяй і чаму ўвесь свет за ім назірае? На гэтае пытанне адказаў у эфіры Польскага радыё папулярызатар навукі доктар Томаш Рожэк.

- Я заўсёды ў захапленні ад адказных людзей, якія хладнакроўна, нягледзячы на шматгадовую падрыхтоўку і вялікія эмоцыі – там быў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і віцэ-прэзідэнт, быў Ілан Маск, які ўклаў мільярды ў гэты праект – прымаюць такія рашэнні. Раптам нехта кажа: «Не, гэтыя хмары мне не падабаюцца, яны могуць прынесці небяспеку і таму адмяняем, пераносім на суботу». У мяне вялікая павага да такіх людзей. Паводле мяне, нельга казаць пра ніякую паразу. Наадварот – прадэманстравана, што тэхніка гатова, яна не разваліцца, і можна пачакаць да суботы. Няма прымусу: цяпер або ніколі.

 Чаму запуск касмічнага карабля «Дракон» настолькі важны?

- Упершыню за апошнія 10 гадоў амерыканцы на сваім караблі, які запускаецца з амерыканскай тэрыторыі, паляцяць у космас. Апошнія 10 гадоў яны мусілі плаціць Расіі. Выключна ў расіян былі тэхнічныя магчымасці дзеля таго, каб ляцець у космас. Амерыканцы гадамі лёталі чаўнакамі, аднак у 2011 годзе праграма чаўнакоў была прыпынена. Аказалася, што гэтая тэхніка не зусім бяспечная, залішне дарагая, а тэхналогія ўстарэлая. І амерыканцы звыш 10 гадоў не мелі на чым ажыццяўляць свае палёты ў космас.

Напэўна для іміджу амерыканцаў гэтыя факты не былі карыснымі.

- Для амерыканцаў напэўна было з гэтым цяжка. Бо ж амерыканцы перамаглі ў касмічных гонках, амаль самастойна прафінансавалі міжнародную касмічную станцыю, а мусілі ўсё больш плаціць (бо Расія пастаянна павышала кошты) за аднаго чалавека, каб яго адправіць на ўласную станцыю. Цяпер ужо амерыканцы могуць карыстацца сваімі ракетамі.

Аднак трэба адзначыць, што «свае» не азначае «дзяржаўныя», прыналежныя да НАСА. І гэта чарговая прычына, чаму аб касмічным караблі «Дракон» настолькі гучна. Упершыню і ракета, і капсула, у якой могуць знаходзіцца людзі, пабудаваныя за прыватныя сродкі Ілана Маска.

У капсуле змяшчаецца 7 чалавек, гэта не такая цесная прастора, як раней, і там вельмі сучаснае абсталяванне.

- Там няма ніякіх кнопак, усё на сэнсарных экранах, нават прышлося спраектаваць для абслугоўвання гэтых экранаў спецыяльныя пальчаткі. Людзі апрануты ў новы від камбінезонаў, якія не толькі практычныя і выгодныя, а таксама прыгожыя. Цікава, што гэтыя камбінезоны былі падрыхтаваныя паводле ўзору любімай гульні Ілана Маска, у якой людзі лётаюць у космас. Камбінезоны тыпу plag and play, то бок «уключы і дзейнічай». Касманаўт апранае камбінезон, спалучае яго адным провадам з крэслам. Гэтае спалучэнне забяспечвае бяспеку касманаўты, калі трэба ахалоджвае, калі трэба падагравае, выроўнівае ціск і забяспечвае сувязь. Камбінезон зроблены з вогнетрывалай тканіны і адначасова дае вялікую свабоду руху. Усё разам стварае адну цэласць і адначасова яно вельмі сучаснае і вельмі прыемна глядзіцца.

Запуск касмічнага карабля «Дракон» з мыса Канаверал у Фларыдзе, які быў запланаваны на 27 мая, з-за дрэннага надворʼя быў адкладзены на бліжэйшую суботу 30 мая.

яс/ПР3/Пытанні з космасу

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка