Беларуская Служба

Аб тым, як саветы будавалі і так і не збудавалі камунізму

17.10.2020 12:14
У аснову свайго «маральнага кодэксу» камуністы ўзялі запаведзі Старога і Новага запаветаў.
.
.https://1957anti.ru/publications/item/79-zachem-chelovechestvu-kommunizm

17 кастрычніка 1961 году ў СССР адбыўся ХХІІ З’езд Камуністычнай партыі.

Менавіта на гэтым з’ездзе было абвешчана аб тым, што да 1980 году грамадзяне ў СССР будуць жыць пры камунізме. Быў таксама прыняты так званы «маральны кодэкс будаўніка камунізму».

На гэтым з'ездзе было пастаноўлена: «У выніку другога дзесяцігоддзя (1971 – 1980 гады) будзе створана матэрыяльна-тэхнічная база камунізму, якая забяспечыць багацце матэрыяльнага і культурнага дабрабыту для ўсяго насельніцтва; савецкае грамадства падыдзе да ажыццяўлення прынцыпу размеркавання па патрэбах, адбудзецца паступовы пераход да адзінай агульнанароднай уласнасці. Такім чынам, у СССР будзе ў асноўным пабудавана камуністычнае грамадства.
Партыя абяцала, што СССР да гэтага часу абгоніць ЗША па вырабах матэрыяльнага дабрабыту, што ў Савецкім Саюзе будуць задаволены ўсе матэрыяльныя патрэбы, знікне цяжкая фізічная праца і будзе ўведзены самы кароткі працоўны дзень.
Але як мы добра ведаем, жыць пры камунізме савецкаму грамадству так і не давялося.
Што тычыцца «маральнага кодэксу будаўніка камунізму», то ён павінен быў служыць дзеля маральнага выхавання савецкіх людзей, фарміравання свядомага і актыўнага барацьбіта за камунізм, усебакова развітага, новага чалавека, вольнага ад парокаў і перажыткаў старога грамадства. Маральны кодэкс складаўся з 12 пастулатаў:
1. Адданасць справе камунізму, любоў да сацыялістычнай Радзімы, і краін сацыялізму.
2. Добрасумленная праца дзеля дабра грамадства: хто не працуе, той не есць.
3. Клопат кожнага аб захаванні і памнажэнні грамадскай маёмасці
4. Высокая свядомасць грамадскага абавязку, неадабрэнне парушальнікаў грамадскіх інтарэсаў.
5. Калектывізм і таварыская ўзаемадапамога: кожны за ўсіх, усе за аднаго.
6. Гуманныя адносіны і ўзаемная пашана паміж людзьмі: чалавек чалавеку сябра, таварыш і брат.
7. Сумленнасць і праўдзівасць, маральная чысціня, прастата і скромнасць у грамадскім і асабістым жыцці.
8. Узаемная пашана ў сям’і, клопат аб выхаванні дзяцей.
9. Непрымірымасць да несправядлівасці, дармаедства, несумленнасці, кар’ерызму.
10. Сяброўства і братэрства ўсіх народаў СССР, недапушчальнасць нацыянальнай і расавай і варожасці.
11. Нецярпімасць да ворагаў камунізму, міру і свабоды народаў.
12. Братэрская салідарнасць з усімі народамі.

У аснову гэтага кодэксу, складальнікамі гэтага маніфеста, былі пакладзены змененыя запаведзі Старога і Новага запаветаўю

Павал Усаў


Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара