На падставе дадзеных вымярэнняў Дзяржаўнага маніторынгу навакольнага асяроддзя за 2019 год быў падрыхтаваны спіс пятнаццаці населеных пунктаў Польшчы, у якіх самы высокі ўзровень смогу. На пачатку рэйтынгу апынуліся мясцовасці, дзе дапушчальныя нормы якасці паветра неаднаразова перавышаліся. У спісе рэкардсменаў смогу дамінуюць невялікія гарады і вёскі – відавочна, што праблема смогу тычыцца не толькі буйных гарадоў.
У рэйтынгу прадстаўлены гарады з самым высокім узроўнем забруджвання паветра з пункту гледжання канцэрагеннага бензаапірэну і колькасці дзён, у якія дзённая канцэнтрацыя часціц ПМ10 была вышэйшай за норму. Цікава, што Кракаў выбыў са спісу рэкордсменаў смогу, паколькі з верасня 2019 года там абавязвае поўная забарона на спальванне вугалю і дроў у хатніх гаспадарках.
Пётр Сяргей з Польскай смогавай трывогі, якая апрацавала рэйтынг, гаворыць, што актывісты, на жаль, спадзяваліся такіх вынікаў.
-Прызнаюся, што мы не былі здзіўленыя гэтымі вынікамі. Рэйтынгі гэтак званых смогавых гарадоў мы рыхтуем ужо чатыры гады. Трэба прызнаць, што яны няшмат чым адрозніваюцца. Канцэнтрацыя канцэрагенных субстанцый падобная. Колькасць дзён з перавышанымі нормамі смогу – падобная. На версе спісу застаюцца тыя самыя мясцовасці. Калі Пшчына ў мінулым годзе была на першым месцы, а ў гэтым яна ізноў на першым, то гэта азначае, што сітуацыя там ні ў чым не памянялася. У мясцовасцях, які займаюць першыя месцы, барацьба з забруджаннем паветра стаіць на месцы. І гэта вельмі прыкрае назіранне.
У цэлай першай пятнаццаты канцэнтрацыя канцэрагеннага бензаапірэну дасягала ад 700 да 1800% дапушчальнай нормы. Пшчына, як і ў мінулым годзе, заняла першае месца. У чым заключаецца праблема Пшчыны і падобных да яе вёсак?
-Пшчына і іншыя падобныя месцы – гэта мясцовасці, дзе ёсць вельмі шмат капцілак. Гэта старыя катлы на вугаль ці на дрэва. Яны выкідваюць вельмі шмат шкодных субстанцый, мясцовасці задыхаюцца ад дыму і там вельмі высокі ўзровень цвёрдых часціц, вельмі шмат дзён у годзе паветра не адпаведнае для лёгкіх.
Польская смогавая трывога падкрэслівае, што ў спіс трапілі толькі мясцовасці, у якіх кантралюецца ўзровень забруджання паветра. Адсутнасць іншых месцаў у спісе не азначае, на жаль, што там праблема смогу не існуе – адзначае Пётр Сяргей.
-У Польшчы тысячы мясцовасцяў, а якасць паветра правяраецца ў 300 з іх. У сувязі з гэтым мы не ведаем, што адбываецца ў астатніх мясцовасцях. З сёлетняга рэйтынгу можна зрабіць яшчэ адну цікавую выснову. На пятым месцы знаходзіцца падкракаўская вёска Забежув, якой ніколі не было ў рэйтынгу, а сёлета яна адразу на пятым месцы. Чаму? Таму што там паставілі вымяральную станцыю. Там пачалі мераць узровень смогу і мясцовасць трапіла адразу на пятае месца.
У спісе смогавых рэкардсменаў пераважаюць малыя мясцовасці, а таксама вёскі. Бачна, што праблема смогу не тычыцца выключна вялікіх гарадоў – кажа эксперт.
-Глядзячы на першкую 15-тку, лідарамі з’яўляюцца малыя мясцовасці, а нават вёскі. Заўважце, што сёлета ў рэйтынгу няма Кракава, які доўгімі гадамі лічыўся самым смогавым горадам Польшчы. Там якасць паветра палепшылася. І гэта нашая самая вялікая праблема: малыя мясцовасці, вёскі, якіх у краіне больш за ўсё, маюць найгоршую якасць паветра.
Найменшая колькасць смогавых дзён назіраецца ў мясцовасцях на Памор’і: Сопат (1 дзень), Слупск (3 дні) і Калабжэг (4 дні). У Пшчыне, якая заняла першае месца, нормы смогу перавышаныя цягам году на працягу 106 дзён, у Рыбніку – 89 дзён, Новым таргу – 88 дзён. Жыхары Пшчыны амаль 1/3 году дыхаюць забруджаным паветрам.
ав