На радовішчы гліністай сыравіны ў Баркавіцах на Мазовіі навукоўцы выявілі каля 60 блокаў са шматлікімі слядамі дыназаўраў. Знаходцы каля 200 мільёнаў гадоў.
Аўтары гэтага адкрыцця – доктар Гжэгаж Нядзведзкі (Grzegorz Niedźwiedzki) і прафесар Гжэгаж Пянькоўскі (Grzegorz Pieńkowski).
Доктар Гжэгаж Нядзведскі, палеантолаг, які працуе ва Універсітэце Упсалы ў Швецыі, шмат падарожнічае па свеце і вывучае парэшткі дыназаўраў. Ён адзначыў, што ўпершыню бачыць настолькі многа слядоў.
Сляды ўяўляюць сабой адбітак пярэдніх або задніх лап дыназаўра і косткі. Даследчыкі спадзяюцца, што знойдуць і чэрап дагістарычнай жывёлы.
Навукоўцы сабралі каля 60 блокаў са слядамі. Вось што гаворыць Нядзведзкі: «Слядоў дыназаўраў некалькі сотняў, але гэта вяршыня айсберга. Бо такіх блокаў можа быць і 500, а на іх – некалькі тысяч слядоў дыназаўраў. Магу пахваліцца, што мы ідэнтыфікавалі ўжо сем відаў дыназаўраў«.
Даследчыкі мяркуюць, што, магчыма, яны знойдуць і новы від дыназаўра.
Кар'ер у Баркавіцах не спыніў працы. Машыны, якія там працуюць, дапамагаюць захоўваць матэрыял у надзейным месцы.
Аўтар: Уршуля Качароўска/PAP/яс