Беларуская Служба

2022 год стане годам касмічнага турызму

31.12.2021 12:13
Хоць пакуль яшчэ ў невялікіх маштабах і для самых багатых.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/pedrosek

Аднак падарожжаў у космас будзе столькі, што мы пачнем да іх прывыкаць.  Касмічны турызм відавочна будзе развівацца ў 2022 годзе, і калі ў нас ёсць шмат грошай і цярплівасці дачакацца сваёй чаргі, можам купіць білеты ўжо зараз, - чытаем на сайце Bussines insider.

2021 год увайшоў у гісторыю камерцыйных касмічных падарожжаў. Свет зафіксаваў рэкордную колькасць выкананых грамадзянскіх арбітальных і субарбітальных місій.

Кампанія SpaceX Ілана Маска першай выпусціла на арбіту чатырох астранаўтаў-аматараў, а расійская здымачная група правяла 12 дзён на Міжнароднай касмічнай станцыі, здымаючы першы ў свеце фільм у космасе. Акрамя таго, два мільярдэры паляцелі на край зямной атмасферы ў якасці першых пасажыраў сваіх касмічных кампаній. Джэф Безос (Blue Origin) і Рычард Брэнсан (Virgin Galactic) даказалі, што іх касмічныя караблі бяспечныя і што «касмічная паездка» дае шмат радасці.

Пакуль што, касмічную паездку ўжо купілі некалькі сотняў чалавек. Кошт білета складаў 250 тысяч долараў, а запуск ажыццяўляецца з касмадрома Virgin Galactic у Нью-Мексіка.

Кампанія, прынамсі спачатку, будзе рабіць толькі некалькі рэйсаў у месяц. У канчатковым выніку іх будзе 400 у год.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка