Японскія астранаўты пачнуць тэставаць трываласць драўніны ў космасе ў лютым 2022 года.
Узначальвае праект астранаўт Такао Доі з Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў. Каманда навукоўцаў з Кіёцкага ўніверсітэта і такійскай кампаніі, якая займаецца вытворчасцю вырабаў з драўніны Sumitomo Forestry, будуць выкарыстоўваць для выпрабаванняў эксперыментальнае абсталяванне на Міжнароднай касмічнай станцыі.
Знешнія часткі спадарожніка будуць зроблены з драўніны і, як чакаецца, «згараць, калі ён зноў увойдзе ў зямную атмасферу ў канцы свайго жыцця, памяншаючы шкоду навакольнаму асяроддзю» пракаментавала група навукоўцаў, якія распрацоўваюць драўляны спадарожнік.
Дзякуючы таму, што электрамагнітныя хвалі могуць пранікаць праз драўніну, антэну можна размясціць унутры спадарожніка. Да таго ж кошт будаўніцтва атрымаецца танней, таму што алюміній, з якога звычайна вырабляюцца спадарожнікі, больш дарагі матэрыял, чым дрэва.
У снежні японцы ўпершыню за 13 гадоў распачалі кампанію па набору касманаўтаў. Японія хоча адправіць місію на Месяц у другой палове 2025 года.
PAP/яс