Нашы гены аказваюць вялікі ўплыў на тое, якім чынам мы хварэем на каранавірусную інфекцыю. Даследаванні правялі навукоўцы з універсітэту ў Беластоку. Яны вылучылі генетычны варыянт, які ў два разы павялічвае рызыку цяжкай формы захворвання і смерці ад Covid-19. «Гэты варыянт набору генаў можа мець каля 14% палякаў», – адзначыў прафесар Марцін Манюшка, які кіруе навуковым праектам і з’яўляецца прарэктарам па пытаннях навукі і развіцця беластоцкага ўніверсітэту.
- Нашы даследаванні паказалі, што ў палякаў даволі часта сустракаецца набор генаў, які спрыяе цяжкай форме захворвання на Covid-19. У нашай краіне 14% жыхароў мае такія гены, у Еўропе – каля 8%,у Індыі – 27%, у сваю чаргу ў Кітаі – менш чым адзін працэнт. Так што мы, у залежнасці ад геаграфіі, у рознай ступені паддаемся гэтай хваробе. Нельга глядзець на тое, што адбываецца ў іншых дзяржавах, скажам, у ЗША. Тое, што назіраецца там, можа не паўтарыцца ў нас. Вельмі важна, што такія аналізы былі праведзеныя ў Польшчы.
Паводле словаў прафесара Манюшкі, генетычны фактар аказвае большы ўплыў на форму захворвання, чым існуючыя ў пацыента хранічныя захворванні.
У даследаванні прынялі ўдзел амаль 1500 пацыентаў з Covid-19 з усёй Польшчы. Вынікі дазволяць распрацаваць тэст, які дапаможа выявіць людзей з рызыкай вострага захворвання.
IAR PR/нг