Беларуская Служба

Заняткі тэквандо дазваляюць дзецям лепш спраўляцца са сваімі эмоцыямі

13.01.2022 17:56
Стандартныя курсы па тэквандо прывялі да павышэння навыкаў не толькі ў самарэгуляцыі, але і ў самакантролі.
Ілюстрацыяфота: Pixabay.com

Дзеці, якія займаюцца карэйскім адзінаборствам – тэквандо – больш здольныя да самарэгулявання эмоцый і паводзін, паведамляюць даследчыкі, якія назіралі за дзецьмі, што займаюцца гэтай барацьбой у Вялікабрытаніі. У эксперыменце ўдзельнічала 240 вучняў пачатковых школаў, ад 7 да 11 гадоў. Палова з іх хадзіла на заняткі тэквандо, а другая палова ўдзельнічала ў звычайных занятках фізкультуры ў школе.

Самарэгуляцыя – гэта разуменне сваіх эмоцый і сігналаў, якія выклікаюць стрэс, напрыклад, голаду, трывогі або празмернага шуму. Тэрмін таксама адносіцца да распазнавання і рэгулявання сваіх эмацыйных станаў і іх разумення. Здольнасць да самарэгулявання прыносіць карысць псіхічнаму здароўю – у дзяцей гэта прыводзіць, між іншым, да большых дасягненняў у адукацыі або больш спакойнага перыяду падлеткавага ўзросту.

«Вынікі нашага даследавання паказваюць, што кароткія стандартныя курсы па тэквандо прывялі да павышэння навыкаў не толькі ў самарэгуляцыі, але і ў самакантролі. Эксперымент паказаў, што заняткі таксама зніжаюць сімптомы расстройстваў паводзінаў у вучняў», – кажа адзін з аўтараў даследавання доктар Тэры Нг-Найт (Terry Ng-Knight).

PAP/нг

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка