Беларуская Служба

EXPO-2020: «Яднаючы розумы – ствараем будучыню»

10.02.2022 17:49
У Дубаю палякі паказалі таксама крыштальны касцюм і шлем для прагулак у космас.
Аўдыё
  • Эфірны выпуск навукова-тэхнічнай перадачы
Pawilon Polski na Wystawie Światowej Expo 2020 w Dubaju
Pawilon Polski na Wystawie Światowej Expo 2020 w Dubajushutterstock.com

У Дубаі працягваецца сусветная выстава EXPO-2020. Яе лозунг – «Яднаючы розумы – ствараем будучыню». На EXPO свой стэнд прадстаўляе і Польшча. Польскую навуковую частку выставы падрыхтаваў Ян Сверкоўскі – папулярызатар навукі праз мастацтва, футуролаг і астраном.

У польскім павільёне Ян Сверкоўскі стварыў выставу пад назвай «Разуменне сусвета».

- Космас яднае людзей, неба ў нас агульнае. А мы на яго глядзім з Польшчы з Куяваў у Памор'і. Выставай мы спасылаемся на 550 угодкі з дня нараджэння Мікалая Каперніка, якія будзем адзначаць праз год, і запрашаем у Польшчу. Мы падрыхтавалі шмат мастацкіх інсталяцый, якія звязаныя з космасам, дэманструюць дасягненні польскіх астраномаў – прафесара Аляксандра Вольшчана і нагадваем адкрытую ім першую іншую, чым нашая сонечная, планетарную сістэму, у якой могуць жыць разумныя істоты. Адкрыццё прафесара Вольшчана пераломнае ў такой жа ступені, як і адкрыцці Каперніка.

На EXPO-2020 у Дубаі Сверкоўскі паказаў скафандры касманаўтаў з матывам кветкі з фаянсу шырокавядомай польскай фабрыкі ва Улацлаўку, якія мусяць выконваць ролю сонечных батарэй.

- Я ў дзіцячыя гады марыў стаць астраномам. У дарослым жыцці я зразумеў, што касманаўт у мяне выклікае асацыяцыі з белым касцюмам НАСА. Я просты хлопец з Куяваў і я вырашыў для гэтай выставы стварыць работу, якая заносіць тое, што маё, лакальнае ў космас. Я запрасіў выдатных дызайнераў RAD DUET, якія выкарыстоўваюць матыў фаянсу з Улацлаўка, які заваяваў польскі рынак. Разам мы спраектавалі два касцюмы астранаўтаў з фаянсавымі кветкамі, якія ў будучыні будуць праводзіць працэс фотасінтэзу ў космасе і вырабляць энергію для касманаўтаў.

У Дубаю палякі паказалі таксама крыштальны касцюм і шлем для прагулак у космас, створаныя дзякуючы вынаходніцтву паляка Яна Чахральскага, які адкрыў манакрышталі.

- Ідзецца гаворка пра папулярызацую дасягненняў Яна Чахральскага, які таксама паходзіў з Куяваў. Гэта чалавек, які назаўсёды змяніў наш свет. Дзякуючы Чахральскаму ў нас ёсць тэлефон насычаны паўправаднікамі, якія ператвараюць словы і перадаюць іх на адлегласць. Мы паказалі касцюм з паўправаднікоў. Мы такім чынам імкнемся прыгадаць польскага вынаходніка. Наогул, людзі не ведаюць, якім чынам працуе тэлефон, ноўтбук, нават тэлевізар, а пра вынаходнікаў, якія нам далі гэтыя рэчы часта зусім нічога не ведаем.

На польскім стэндзе EXPO-2020 у Дубаі можна таксама скаштаваць мадэлі міжпланетных туманнасцяў з цукровай ваты.

яс/PR1/Д.Трушчак

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка