Нафтаперапрацоўчы польскі канцэрн PKN Orlen аб'явіў чарговы набор на праграму для стартапаў з Польшчы і замежжа
Канцэрн дае магчымасць стартапам развіваць інавацыйныя праекты, якія адпавядаюць задачам энергетыкі, нафтахімічнай вытворчасці і рознічнага продажу.
Праграма Orlen Skylight Accelerator накіравана на стартапы з усяго свету.
PKN Orlen адзначыў, што ў цяперашнім конкурсе заяўкі могуць тычыцца, у прыватнасці, аналізу, маніторынгу і кантролю вытворчых працэсаў, падрыхтоўкі платформы для аўтаматычнага перакладу і фарматавання дакументаў; яны таксама могуць датычыцца пашырэння паслуг для кліентаў у гандлёвых зонах і аўтаматызацыі абслугоўвання кліентаў на аўтазаправачных станцыях, уключаючы выкарыстанне робатаў.
Набор заявак ад стартапаў працягнецца да 31 сакавіка.
Да гэтай пары ў тры туры праграмы паступіла больш за 220 заявак. PKN Orlen вырашыў супрацоўнічаць з 11 стартапамі. У цяперашні час канцэрн знаходзіцца на стадыі ўкаранення некалькіх пілотных распрацовак.
Праграма Orlen Skylight Accelerator будзе ажыццяўляцца да мая 2023 года.
яс/PAP