Беларуская Служба

Універсітэты і праваслаўны манастыр у Супраслі правядуць кансервацыю катакомбаў

17.02.2022 16:04
«Асноўнай нашай мэтай з'яўляецца кансервацыя катакомбаў у выглядзе гэтак званай пастаяннай руіны».
Супраскія катакомбыhttps://monaster-suprasl.pl/katakumby

Тры ўніверсітэты ў Беластоку і Хрысціянская тэалагічная акадэмія ў Варшаве хочуць выратаваць гістарычныя катакомбы, якія знаходзяцца каля праваслаўнага манастыра ў Супраслі пад Беластокам. Пра гэта навукоўцы дамовіліся з настаяцелем манастыра епіскапам Андрэем Баркоўскім.

«Супраскія катакомбы – гэта месца пахавання элітаў польскай шляхты, – кажа прафесар Мацей Карчэўскі з факультэта гісторыі і міжнародных адносін Беластоцкага ўніверсітэту:

- Там спачываюць парэшткі гістарычных постацяў, як напрыклад маці Аляксандра Хадкевіча, сам Аляксандр Хадкевіч, але і Чартарыйскія, Сангушкі, Сапегі, Сямашкі, Слуцкія, Тышкевічы, Масальскія, Вішнявецкія...Гэта імёны, якія мы ўсе ведаем з урокаў па гісторыі пачатковай і сярэдняй школы. Парэшткі гэтых людзей былі пахаваны побач з манахамі ў катакомбах супраскага манастыра. Асноўнай нашай мэтай з'яўляецца кансервацыя катакомбаў у выглядзе гэтак званай пастаяннай руіны.

Вакол катакомбаў знаходзіліся могілкі. Падчас даследаванняў у 2011 годзе былі раскапаныя парэшткі больш за 50 чалавек. Праз два гады – па ініцыятыве манастыра – катакомбы сталі адкопваць.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка