Беларуская Служба

Польшча рыхтуецца да ўзлётаў на арбіту

17.03.2022 16:09
Міністр развіцця і тэхналогій імкнецца займець патрэбную тэхніку ад амерыканцаў.
Аўдыё

Польшча імкнецца як мага хутчэй займець тэхналогію, якая дазваляе ўзлёты на на арбіту з тэрыторыі Польшчы, – напісаў у Twitter міністр развіцця і тэхналогій Пётр Новак, які з панядзелка наведвае ЗША.

На думку міністра, магчымасць размяшчэння спадарожнікаў на нізкай арбіце вакол Зямлі адкрые новы патэнцыял для касмічнай прамысловасці ў Польшчы.

«Мы ўзмацняем супрацоўніцтва з ЗША, каб як мага хутчэй умацаваць бяспеку нашай краіны дзякуючы найноўшым інструментам навігацыі, тэлекамунікацый і назірання», – адзначыў міністр развіцця і тэхналогій Пётр Новак.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка