Больш за 4 мільёны палякаў маюць такія сімптомы астмы, як кашаль і дыхавіца, пра гэта сведчаць даследаванні, праведзеныя Польскім таварыствам алергалогіі. Аднак актыўна лечацца толькі 2 мільёны 200 тысяч палякаў, кажа доктар Пётр Дамбравецкі(Piotr Dąbrowiecki):
-Больш за мільён пацыентаў мае кашаль і дыхавіцу, але ім не быў выстаўлены дыягназ, то бок яны не могуць карыстацца сучаснымі лекамі, якія прычыняюцца да рэмісіі захворвання, дзякуючы чаму яны могуць жыць нармальна. Час з моманту выступлення першых сімптомаў да дыягназу складае ў Польшчы нават 7 гадоў.
Падчас канферэнцыі «Астма – новыя стандарты лячэння, новыя выклікі!« эксперты падкрэслілі, што з 1 траўня, дзякуючы новаму спісу кампенсаваных дзяржавай лекаў, пацыенты з цяжкай формай астмы атрымаюць доступ да сучаснага лячэння, якое дазваляе лепш кантраляваць хваробу. Зменяцца і крытэрыі кваліфікацыі пацыентаў на біялагічную тэрапію.
IAR/аз