На Падляшшы ёсць яшчэ школы, хоць іх ужо не так і шмат, дзе дзеткі надалей вывучаюць беларускую мову. У пачатковай школе нумар 14 у Беластоку, дзе беларуская мова выкладаецца як дадатковы прадмет для ахвотных, першы раз за многія гады ніхто не падаў заявы на вывучанне беларускай мовы ў першым класе.
Беларускай мове вучаць у праваслаўнай пачатковай школе святых Кірылы і Мяфодзія.
Пра навучанне расказвае настаўніцы беларускай мовы Яанна Марко.
слухайце аўдыё