На Падляшшы, дзе кампактна пражывае беларуская нацыянальная меншасць, існуюць базавыя школы з навучаннем беларускай мовы ў якасці дадатковага прадмету. Адной з такіх устаноў з’яўляецца Комплекс школа і дзіцячы садок у гарадку Белавежа.
14 кастрычніка ў Польшчы адзначаецца Дзень нацыянальнай адукацыі, або інакш – Дзень настаўніка. У сувязі з гэтым наша калега Анна Пятроўская наведала менавіта школу ў Белавежы. З настаўніцай беларускай мовы Анжалінай Масальскай яна паразмаўляла пра настаўніцкую працу і выклікі, якія стаяць перад педагогамі.
слухайце аўдыёфайл