Беларуская Служба

Сталі вядомымі лаўрэаты прэміі Фонду на карысць польскай навукі

11.11.2022 08:02
Цырымонія ўручэння ўзнагародаў адбудзецца 7 снежня бягучага года.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

На мінулым тыдні былі агучаныя лаўрэаты прэміі Фонду на карысць польскай навукі, таксама вядомай як «Польская Нобелеўская прэмія». Гэта самыя прэстыжныя навуковыя ўзнагароды ў Польшчы. Сёлета лаўрэатамі сталі прафесар Марцін Навотны, прафесар Барташ Гжыбоўскі і прафесар Адам Лайтар.
Моніка Білас-Генэ(Monika Biłas-Henne) з Фонду на карысць польскай навукі паясніла, што прэміі не прысуджаюцца за жыццёвыя дасягненні:

- Мы не хочам, каб прэмія ўспрымалася, як узнагарода за жыццёвыя навуковыя дасягненні. Гэта ўзнагарода за асаблівае дасягненне або навуковае адкрыццё, якое аказала значны ўплыў на сусветную навуку.

Прафесара Марцін Навотны быў узнагароджаны за тлумачэнне малекулярных механізмаў распазнання і аднаўлення пашкоджанняў ДНК.

Прафесар Барташ Гжыбоўскі за распрацоўку і эмпірычную праверку алгарытмічнай метадалогіі планавання хімічнага сінтэзу.

Прафесар Адам Лайтар атрымаў узнагароду за інтэрпрэтацыю эпіграфічных крыніц, якія паказваюць рэлігійныя і культурныя аспекты функцыянавання сярэднявечных супольнасцей, якія жылі ў даліне Ніла.
Прэміі прысуджаліся 31-ы раз, павялічваючы групу лаўрэатаў да 113 чалавек. Цырымонія ўручэння ўзнагародаў адбудзецца 7 снежня бягучага года.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка