3 снежня 2022 у Беластоку адкрываецца беларускі хаб «Новая зямля». Як гавораць арганізатары, гэта будзе супольная пляцоўка для арганізацый, ініцыятыў ды актывістаў Беластока.
Місіяй хаба з’яўляюцца развіццё грамадска-палітычнай актыўнасці, захаванне самаідэнтычнасці беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь або часова пражываюць у Беластоку, а таксама адбудова нармальнага ладу жыцця беларусаў у выгнанні.
Асноўнымі накірункамі дзейнасці пляцоўкі стануць: каворкінг, творчыя і адукацыйныя мерапрыемствы, маштабныя імпрэзы, вольны час для дзяцей і дарослых і ўсё, што беларусы палічаць патрэбным на карысць сабе і Бацькаўшчыне.
Пра падрабязнасці дзейнасці хабу Яраслаў Іванюк размаўляў са стваральнікамі – Змітром Антончыкам і Надзеяй Салаўёвай.
слухайце аўдыё