Больш палякаў памірае цяпер, чым да пандэміі. За 48 тыдняў гэтага года ў Польшчы памерла 408 тысяч чалавек. Гэта прыкладна 30 тысяч больш, чым у 2019 годзе – піша «Dziennik Gazeta Prawna».
Паводле звестак газеты, са студзеня па лістапад гэтага года памерлі на 56 тысяч палякаў менш, чым за аналагічны перыяд год таму. «Тады бушавала пандэмія, цяпер яна скончылася, а смерцяў усё яшчэ больш, чым да 2019», – канстатуе штодзённік.
«Мы чакалі, што ў 2022 годзе будзе больш смерцяў, чым у 2019 годзе з-за старэння насельніцтва. Але аказалася яшчэ горш, чым мы чакалі», – падкрэслівае дэмограф праф. Пётр Шукальскі.
Штодзённік спасылаецца на справаздачу Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця OECD Healthat Glance 2022. У ёй паказана сітуацыя са здароўем у краінах ЕС пасля пандэміі. Усюды было кепска, але выключна драматычна ў Польшчы. Паводле газеты, «горш было толькі ў Балгарыі і Румыніі». Штодзённік адзначае, што ў Польшчы таксама кепска ў плане працягласці жыцця, якое ў сярэднім скарацілася на больш чым 2 гады. Яшчэ горш у гэтым плане ў Славакіі, Балгарыі і Румыніі, – адзначае DGP.
«Бачная сувязь з выдаткамі на ахову здароўя: у Польшчы – паводле падлікаў АЭСР – дзяржаўныя выдаткі на ахову здароўя ў 2020 годзе склалі 4,7 працэнта ВУП. «Разам з Латвіяй гэта ставіць нас у хвост спісу ЕС», – канстатуе DGP.
PAP/яс