Беларуская Служба

Польскі ўрад прыняў папраўкі ў закон аб замежніках

07.12.2022 10:11
Новыя правілы будуць, у прыватнасці, прымяняцца да грамадзян краін звонку ЕС.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Wojciech Pacewicz

Урад прыняў падрыхтаваны Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі праект паправак у Закон аб іншаземцах, які датычыць у т.л. вяртання нелегальна пражываючых у ЕС грамадзян трэціх краін у іх краіны, і перадачы некаторых паўнамоцтваў кіраўніка Упраўлення па справах замежнікаў Галоўнакамандуючаму Памежнай службы.

Новыя правілы будуць, у прыватнасці, прымяняцца да грамадзян краін звонку ЕС, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб дэпартацыі, якія схаваліся і былі затрыманыя ў іншай краіне ЕС, паведамляе niezalezna.pl

Новыя правілы таксама прадугледжваюць абавязковыя кансультацыі паміж краінамі ЕС, калі грамадзянін трэцяй краіны мае сапраўдны від на жыхарства або сапраўдную доўгатэрміновую візу, або хадайнічае за яе атрыманне ў адной дзяржаве-члене, а іншая краіна ЕС мае намер адмовіць яму ва ўездзе і знаходжанні на сваёй тэрыторыі.

Праектам таксама прадугледжана перадача некаторых паўнамоцтваў начальніка Упраўлення па справах замежнікаў Галоўнакамандуючаму Памежнай службы, які атрымае права абавязаць замежніка з трэціх краін вярнуцца ў сваю краіну, а таксама шэф ПС будзе вырашаць у выпадках выдалення з краіны грамадзяніна іншай краіны ЕС, Швейцарыі ці Вялікабрытаніі.

Галоўнакамандуючы Памежнай службы Польшчы таксама будзе ўпаўнаважаны арганізоўваць добраахвотнае вяртанне замежніка, і акрамя гэтага атрымае права перадаваць іншаземца іншай дзяржаве-члену ЕС, якая павінна разглядаць хадайніцтва аб міжнароднай абароне і аказаць дапамогі дадзенаму іншаземцу.

яс