Журналіст, пісьменнік і грамадскі дзеяч Алесь Кіркевіч быў прымушаны з’ехаць з Беларусі па палітычных прычынах. Ён – былы намеснік старшыні Маладога Фронту, былы палітвязень, эміграваў у Польшчу і зараз пражывае ў Беластоку.
Алесь мяркуе, што беларускі эмігрант зараз найбольш патрабуе адказу на пытанне, калі ён зможа вярнуцца на радзіму. Аднак трэба думаць таксама і пра сённяшні дзень і наладжваць сваё жыццё там, дзе мы апынуліся – гаворыць Алесь Кіркевіч.
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк