Беларуская Служба

Ініцыятыва «Byprosvet» выдала беларускамоўны каляндар «Кожны дзень 2023»

09.12.2022 18:55
У ім 365 старонак, на кожнай – адметныя даты і постаці беларускай гісторыі і сучаснасці, якія суправаджаюцца арыгінальнымі ілюстрацыямі.
Аўдыё
  • Ініцыятыва «Byprosvet» выдала беларускамоўны каляндар «Кожны дзень 2023»
.
.фота: Byprosvet

Каляндар зроблены валанцёрамі, якія прайшлі пра рэпрэсіі, і якія далей працягваюць дзейнічаць на карысць Бацькаўшчыны. Малюнкі зрабіла прафесійная ілюстратарка, тэксты напісаныя гісторыкам, экскурсаводам Таццянай.

-У 2022 годзе «Byprosvet» таксама выдаваў каляндар. Чаму «Кожны дзень», таму што гэта быў адзін з лозунгаў пратэстаў. Ён быў прысвечаны тэматыцы 2020 і 2021 года. Ён быў на рускай мове, але ў адваротнай сувязі ў нас часта пыталіся, чаму не на беларускай. У гэтым годзе мы вырашылі зрабіць каляндар больш якасным і дадаць больш гістарычнай інфармацыі на тэмы падзей. Наталля – мастак, я – па адукацыі гісторык. І вельмі цяжка глядзець, як забываецца наша беларуская гісторыя, перапісваецца так, як патрэбна дзяржаве, скажаюцца многія факты. Таму мы вырашылі аб'яднацца. Я напісала тэксты, а Наталля пад іх зрабіла якасныя ілюстрацыі. Выдаючы каляндар мы хочам падтрымаць нашую навуку, культуры, мову. Гэта мэта нашага фонду «Byprosvet». Нашая каманда цяпер знаходзіцца ў эміграцыі, мы ўсе прайшлі праз рэпрэсіі. І тым самым мы хочам захаваць сувязь з Беларуссю, захоўваючы мову, гісторыю, культуру.

ByProsvet пачаткова быў ініцыятывай, якая аб’ядноўвала самвыдат у Беларусі. Цяпер гэта вельмі небяспечная дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Цяпер гэта фонд, які зарэгістраваны ў Польшчы, расказвае Таццяна.

-Фонд займаецца друкаваннем кніг, паштовак, календароў. У нас выйшла кніга «Камера 18». Гэта гісторыі жанчын, якія былі ў гэтай камеры ў мінскай турме. Наперадзе нас чакае выданне гэтай кнігі на польскай і ангельскай мовах. У планах таксама падтрымка беларускіх дзеячаў культуры.

Каляндар можна набыць тут: byprosvet.org. Грошы ідуць на падтрымку партызанскага самвыдату ўнутры Беларусі.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав