Незалежны сацыёлаг Філіп Біканаў у супрацы з Фондам імя Фрыдрыха Эберта агучыў вынікі сацыялагічнага даследавання «Беларуская ідэнтычнасць 2022». Яно праводзілася ў рэжыме анлайн на 1279 жыхарах Беларусі.
У даследаванні грамадства падзеленае на пяць сегментаў. Два асноўныя – гэта свядомыя і савецкія. Для свядомых галоўны паказчык – гэта культура, таксама гэта людзі, якія называюць сябе беларусамі. Свядомыя асацыююць сябе як асобны народ з уласнай гісторыяй. Ім уласны касмапалітызм. Савецкія мала ўвагі надаюць культуры, яны нацыянальна абыякавыя. Яны ідэнтыфікуюць рускіх, украінцаў і беларусаў, як трыадзінства. Абодва сегменты любяць радзіму, але па-рознаму разумеюць гэтую любоў.
Трэці сегмент – тыя, хто фармуецца. Ім уласцівыя рысы абодвух наратываў, яны часцей выбіраюць нейтральныя адказы. Чацвёрты – абыякавыя (для іх не важна ні нацыянальнае, ні савецкае), апошні – русіфікаваныя (ідэнтыфікуюць сябе рускімі).
Беларуская мова з’яўляецца важным элементам ідэнтычнасці для двух сегментаў, расказвае аўтар даследаванні Філіп Біканаў.
-Трошкі больш для свядомых, менш для савецкіх. Савецкія – гэта людзі, якім бліжэй да Расіі, на якіх на працягу чвэрць стагоддзя працаваў лукашэнкаўскі нарратыў, але яго ўдалося выбудаваць так, што яны лічаць беларускую культуру важнай, нягледзячы на сувязь з савецкім мінулым і цяперашнім расійскім. Фармуючыяся – дзесьці па сярэдзіне. Ёсць людзі, для якіх мова, як элемент ідэнтычнасці, супер няважная – гэта абыякавыя і русіфікаваныя.
Даследчык адзначае, што ва ўсім даследаванні заўважана сувязь ідэнтычнасці, сацыяльнага канфлікта, знешнепалітычных прэферэнцый з медыяспажываннем. Актыўная аўдыторыя недзяржаўных СМІ – гэта свядомыя, актыўная аўдыторыя дзяржаўных – савецкія і абыякавыя, фармуючыяся – прыблізна пароўну, абыякавыя глядзяць дзяржаўныя СМІ.
-Калі паглядзець на ТОП-5, то бачна, што большая частка грамадства знаходзіцца ў расійскай інфармацыйнай прасторы, ці ў беларуская дзяржаўнай, ці наўпрост у расійскай. Вельмі папулярны канал НТВ. Свядомыя чытаюць інтэрнэт-медыя, нават глядзяць Белсат. Але ўсе астатнія – гэта беларускае і расійскае ТВ.
Палітычны і сацыяльны канфлікт у краіне непасрэдна звязаны з нацыянальнай ідэнтычнасцю. У даследаванні былі вылучаныя наступныя катэгорыя: зацятыя праціўнікі рэжыма, хутчэй праціўнікі, хутчэй прыхільнікі рэжыма і зацятыя прыхільнікі рыжэма.
Атрымалася, што зацятых(21%) і хутчэй праціўнікаў (30%) – агулам 51%. Зацятых прыхільнікаў (9%) і хутчэй прыхільнікаў (41%) – 50%. Розніца – мінімальная.
Гэтыя розніцы ўплываюць на адчуванне дзяржавы сваёй. Свядомыя не маюць такога адчування.
Калі казаць пра стаўленне да міжнародных саюзаў, то самы папулярны адказ – нейтралітэт. Усе ж калі выбраць можна было толькі паміж Еўропай і Расіяй, то нейтральныя адказы пераходзілі ў бок Захаду. Паводле Біканава, гэта звязана з прагматычным выбарам – высокім узроўнем жыцця.
Узрасла колькасць прыхільнікаў Расіі. Вырасла колькасць прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй, хоць гэта надалей не большасць. Прычым, прыхільнікі інтэграцыі не зусім разумеюць, што яна абазначае. Філіп Біканаў паставіў тэзу, што гэта можа быць звязана з выездам тых, хто не падтрымліваў стасункі з расіянамі. Уплывае на вынік і медыяспажыванне.
-Канфлікт і раскол, які мы мае, даволі шматгранны. Ён базуецца на каштоўнасных і ідэнтычнасных адрозненнях. Як мы з гэтага ўсяго будзем выходзіць? Нават, калі Лукашэнка заўтра знікне? Людзі, якія любяць Беларусь, і якія ў ёй жылі апошнія 25 год – іх даволі многа. Нават калі заўтра да ўлады прыйдзе Святлана Ціханоўская, то выклікі будуць даволі значнымі: як зрабіць Беларусь домам для ўсіх, - падвёў вынік даследавання Філіп Біканаў.
слухайце аўдыё
ав