Вешанкі па-кашубску
Інгрэдыенты
вешанкі – 400 г
чырвоная цыбуля – 2 шт.
таматная паста – 2 ст
вада – ⅓ шклянкі
яблычны воцат – 1 сталовая лыжка
цукар – 2 сталовыя лыжкі
соевы соус – 2 сталовыя лыжкі
карыца – ½ лыжачкі
духмянымі перац – 5 гарошын
гарчыца – ⅓ лыжачкі
салодкая вэнджаная папрыка – ½ лыжачкі
агуркі салёныя – 2 шт.
маяран – 1 лыжачка
чарнасліў – 5 шт.
Спосаб прыгатавання
Нарэжце вешанкі ўздоўж пласцінамі і абсмажце па 3 хвіліны з кожнага боку на разагрэтай патэльні са сталовай лыжкай аліўкавага алею. Перакладзіце на талерку.
Цыбулю нарэжце паўколцамі і абсмажце са сталовай лыжкай аліўкавага алею каля 3 хвілін. Дадайце таматную пасту, ваду, яблычны воцат, цукар, соевы соус, карыцу, духмяны перац, гарчыцу і салодкую вэнджаную папрыку. Усё старанна перамяшайце.
Дадайце нарэзаныя кубікамі агуркі, маяран і чарнасліў, нарэзаны тонкай саломкай. Зноў усё змяшайце і смажце каля 15 хвілін.
Дадайце вешанкі і старанна змяшайце. Перакладзіце ўсё ў стэрылізаваныя слоікі. Дайце цалкам астыць і пастаўце ў халадзільнік мінімум на 1 дзень.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл