Не выходзіць на вуліцу, а пажадана наогул затрымаць дыханне. Раніцай у аўторак Кракаў стаў трэцім па забруджанасці горадам у свеце, піша Gazeta Wyborcza.
У Кракаве ў меншых гарадах рэгіёну канцэнтрацыя атрутнага пылу дасягае 1500 працэнтаў.
Паводле індэксу якасці паветра AQI (Air Quality Index), сёння ў Кракаве яго значэнне 207. Горш толькі ў сталіцы Індыі Дэлі (283) і ў Лахоры (234) у Пакістане. Што важна: добрая якасць паветра паводле Air Quality Index – не вышэй за 50.
Цана адной тоны вугалю перавышае 3 тысячы злотых. Кіраўнік PiS Яраслаў Качыньскі падчас сустрэчы з жыхарамі Новага Тарга, рэгіёну Польшчы, дзе ацяпляльны сезон доўжыцца да дзевяці месяцаў, заахвочваў людзей спальваць у печах усё, што можна.
Мясцовым жа ўладам не хапае ідэй, як мабілізаваць жыхароў на барацьбу са смогам.
вх