Беларуская Служба

Запаўняюцца прытулкі для бяздомных

21.12.2022 10:44
Адзінай умовай, якую мусіць выканаць бяздомны, каб быць прынятым у прытулак ці начлежку, з'яўляецца цвярозасць.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.planet_fox /pixabay.com/CC0 Public Domain

Рэгіянальная газета «Kurier Lubelski» паведамляе, што ў Любліне працуюць 10 прытулкаў для бяздомных. У іх агулам 260 месцаў, зараз свабоднымі засталіся 50. Адзінай умовай, якую мусіць выканаць бяздомны, каб быць прынятым у прытулак ці начлежку, з'яўляецца цвярозасць.

Магдалена Судула з Муніцыпальнага Цэнтра падтрымкі сям’і ў Любліне патлумачыла, што ад бяздомнага не патрабуецца ніякіх фармальнасцей. Ён можа застацца на начлег з 18.00 да 8.00 раніцы наступнага дня.

Інтэрнаты для бяздомных дзейнічаюць паводле іншых правілаў. Для атрымання месца ў гэтай установе неабходна накіраванне, так як тут прадастаўляецца кругласутачнае знаходжанне і падтрымка спецыялістаў. «Накіроўваючы дадзенага чалавека ў прытулак, супрацоўнікі нашага Цэнтра выносяць адміністрацыйную пастанову, – сказала Магдалена Судула. Жанчына падкрэсліла, што пры нізкіх тэмпературах прытулкі прымаюць усіх бяздомных, пры неабходнасці дабудоўваць спальныя месцы.

«Kurier Lubelski» перадае таксама заклік ад паліцыі і Гарадской варты: звярнуць асаблівую ўвагу на бяздомных падчас паніжэння тэмпературы на вуліцы. Дзеля іх бяспекі варта паведаміць службам, дзе знаходзяцца такія людзі.

яс