Скрынінгавая праграма KORDIAN «На дапамогу сэрцу» была падоўжаная на 9 месяцаў. Пацыенты па-ранейшаму могуць падаць заяўкі на ўдзел у гэтай праграме для прафілактыкі атэрасклерозу і хвароб сэрца, а таксама дыягностыкі сямейнай гіперхалестэрыняміі. Ва ўстановах першаснай медыцынскай дапамогі з верасня 2019 года рэалізуецца скрынінгавая праграма KORDIAN «На дапамогу сэрцу». Яна павінна была завяршыцца сёлета, але з-за пандэміі час дзеяння праграмы быў прадоўжаны.
Найлепш праграма развівалася ў Мазавецкім, Лодзінскім, Паморскім і Малапольскім ваяводствах. Прафесар Войцех Дрыгас(Wojciech Drygas) з Нацыянальнага інстытута кардыялогіі ў Варшаве сказаў, што мэта праграмы – выявіць пацыентаў, якія знаходзяцца ў групе рызыкі сур’ёзных хвароб сэрца і сасудаў:
- Асобаў, у крыві якіх утрымліваецца высокі ўзровень халестэрыну, асабліва LDL, датычыць рызыка заўчаснага атэрасклерозу, у выніку такіх захворванняў, як інфаркт або інсульт. Гіперхалестэрынямія мае сямейны характар. Таму добра праверыць, ці ў дадзенага чалавека, найлепш яшчэ маладога, не выступае, гэтая форма парушэння гаспадаркі ліпапратэінаў.
У Мазавецкім і Лодзінскім ваяводствах, у праграме ўдзельнічае больш за 3300 чалавек, а на пачатак наступнага года яшчэ ёсць некалькі сотняў месцаў. Паводле каардынатара праграмы прафесара Войцеха Дрыгаса, Гданьскі й Кракаўскі цэнтры могуць прыняць прынамсі па 2 тысячы пацыентаў. Дадатковую інфармацыю і спіс установаў, якія рэалізуюць праграму, можна знайсці на сайце праграмы www.sercunaratunek.pl.
IAR/аз