Траціна польскіх дзяцей мае псіхалагічныя і педагагічныя праблемы, паведаміла намесніца міністра адукацыі і навукі Маржэна Махалэк(Marzena Machałek) падчас наведвання школы і навучальнага комплексу ў Алаве(Oława).
Яна таксама нагадала, што ў наступным годзе ўрад выдзеліць 870 мільёнаў злотых на працаўладкаванне ў школах спецыялістаў – псіхолагаў, лагапедаў і педагогаў. Мэта міністэрства – забяспечыць дзецям максімальную дапамогу ва ўстановах адукацыі, паведаміла Маржэна Махалэк:
- Там, дзе мы толькі можам – у дзіцячым садзіку, яслях, школе, мы праводзім беспрэцэдэнтныя скрынінгавыя праграмы сярод малых дзяцей. Гэта дазволіць нам вылучыць тых, якія патрабуюць дапамогі на раннім этапе развіцця.
Намесніца міністра адукацыі дадала, што расце працэнт вучняў з псіхолага-педагагічнымі праблемамі, і пераважная большасць такіх дзяцей вучацца ў публічных школах.
IAR/аз