Сапраўднае Божае Нараджэнне павінна адбывацца ў душы і сэрцы, у атмасферы малітвы і радасці. Вядома, аднак, што кожнае рэлігійнае свята перапоўнена сімваламі.
Калядныя сімвалы – гэта больш, чым калядныя ўпрыгажэнні, якія ствараюць чароўную атмасферу. Батлейка, Бэтлеемская зорка ці ялінка нагадваюць аб самых галоўных каштоўнасцях.
Галоўнае месца на Вігілійным стале (24 снежня) займае аплатка. Далікатная тонкая выпечка з белай пшанічнай мукі і вады, без дрожджаў і солі. Дзяленне аплаткай напярэдадні Калядаў з'яўляецца знакам братэрства, прымірэння, прабачэння і еднасці хрысціян.
У кожным каталіцкім храме на бачным месцы падрыхтаваная Батлейка – сімвал Раства. Убогія яслі ў стайні з Дзіцяткам у іх, а вакол, сярод іншых, Марыя, Юзаф і тры мудрацы нагадваюць стайню, дзе Хрыстос прыйшоў у свет. Яго знешні выгляд залежыць толькі ад задумы і магчымасцяў стваральніка. Яслі – гэта перш за ўсё беднасць, яны сімвалізуюць Езуса, народжанага дзве тысячы гадоў таму, якога людзі адкінулі. Гэтая сімволіка ўводзіць вернікаў не толькі ў таямніцу Яго нараджэння, але і ў таямніцу адносін чалавека з Богам. Прастата і беднасць калядных батлеек заахвочвае вернікаў захоўваць сціпласць у штодзённым жыцці. Батлейка ў храмах стаіць да 2 лютага, свята Ахвяравання Пана.
Зорка, якая ўзвышаецца над яслямі, а таксама вісіць на ёлках, сімвалізуе Бэтлеемскую зорку, за якой ідуць Трое Каралі. Зорка на ёлцы – гарантыя таго, што дамачадцы шчасліва вернуцца дадому.
Сама ёлка з’яўляецца сімвалам адраджэння, крыніцай жыцця Ісуса Хрыста. 90 працэнтаў еўрапейцаў лічаць, што гэта самы галоўны сімвал Раства. Зялёны колер дрэва сімвалізуе надзею і вечнае жыццё.
Увесь святочны перыяд каталікі завальваюць на стале свечку. Гэта запрашэнне для Марыі і Юзафа дазволіць Езусу нарадзіцца ў нашым доме. Даўней запаленыя свечкі і ліхтары перад домам паказвалі дарогу і асвятлялі цемру.
Многія на калядны і навагодні час вешаюць дома амялу – сімвал жыцця і кахання. Вечназялёнае расліна з белымі пладамі – сімвал любові, дабрабыту і жыцця. Ужо ў сярэднія вякі амялу шанавалі за яе гаючыя ўласцівасці. Магічная сіла павінна была быць вынікам таго, што яна радуе сваёй зелянінай і спелымі пладамі, у той час як іншыя расліны ўпадаюць у спячку. Амялу вешаюць над уваходам, сталом або ля парога. Такім чынам жыхары забяспечваюць абарону не толькі ў духоўнай, але і ў фізічнай сферы. Пацалунак пад амялой гарантуе закаханым, што яны могуць разлічваць на доўгія і паспяховыя адносіны.
Спяванне калядных песень не мае большага сімвалізму. Гэта проста калядная традыцыя, дзякуючы якой ствараецца яшчэ больш святочная атмасфера. Спяваючы рэлігійныя песні, вернікі таксама выказаць сваю падзяку і разглядаюць гэта як своеасаблівую малітву.
ав