З наступнага года патройны тэст на грып, COVID-19 і РСВ з'явіцца ў аптэках і паліклініках у Польшчы, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Віцэ-міністр аховы здароўя Вальдэмар Краска пацвердзіў, што зараз найбольшую пагрозу ў Польшчы ўяўляе вірус РСВ. Таму было прынята рашэнне аб тэставанні:
- Таму з новага года мы вырашылі распаўсюдзіць бясплатнае тэставанне, якое пацыенты змогуць прайсці ў шпіталі, або ў тэрапеўта. Гэты тэст будзе патройны і будзе дыягназаваць грып, COVID-19 і РСВ. Справа ў тым, каб хутка вызначыць прычыну захворвання
Вірус РСВ выклікае сімптомы, падобныя на прастуду. У некаторых выпадках ён можа прывесці да цяжкай пнеўманіі з дыхавіцай і апноэ (адсутнасць дыхання).
У Польшчы назіраецца цяпер вялікая колькасць заражаных грыпам – гэта прыкладна 111 чалавек на 100 тыс. жыхароў. У тым ліку шмат дзяцей. У педыятрычных шпіталях заканчваюцца месцы, а паводле Мінздароўя пік захворвання яшчэ не дасягнуты. «Агулам з верасня на грып захварэлі амаль два мільёны палякаў», – сказаў Вальдэмар Краска. Ён таксама заклікаў вакцынавацца супраць грыпу, бо на сённяшні дзень прышчэплена менш за 695 тысяч чалавек.
яс