Беларуская Служба

Беларусы ў Польшчы хочуць, каб дзеці без польскага грамадзянства маглі вучыць беларускую мову

17.01.2023 16:04
Дыяспара Беластока збірала подпісы пад зваротам у гарадскую ўправу Беластока.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакфота: orsha.eu

Беларуская дыяспара хоча, каб іхныя дзеткі маглі ў Польшчы вывучаць беларускую мову. Пакуль што польскае заканадаўства не дазваляе, каб дзеці, у якіх няма польскага грамадзянства, прымалі ўдзел у занятках для дзяцей беларускай нацыянальнай меншасці.

Дыяспара Беластока збірала подпісы пад зваротам у гарадскую ўправу, у якім гаворыцца пра тое, каб таксама іхным дзецям даць такую магчымасць. Сустрэча па гэтым пытанні мае адбыцца 18 студзеня.

Гаворыць адна з ініцыятарак акцыі збірання подпісаў Зоя Хруцкая.

Слухайце аўдыё

Яраслаў Іванюк