Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім старапольскі дэсерт з яблыкаў і жытняга хлеба (РЭЦЭПТ)

18.04.2023 06:11
Гэтая страва нескладаная, смачная і робіцца хутка і проста.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім старапольскі дэсерт з яблыкаў і жытняга хлеба
ЯблыкіMareefe/pixabay.com/CC0 Public Domain

Інгрэдыенты

4 яблыкі

2 лыжкі мёду

2 лусты сухога хлеба

1 шклянка вяршкоў 30%

1 сталовая лыжка цукровай пудры

0,5 чайнай лыжачкі ванільнага цукру

жменя разынак

Спосаб прыгатавання

Яблыкі памыйце, ачысціце і натрыце на дробнай тарцы. Змяшайце з мёдам і ванільным цукрам і абсмажце 10 хвілін на малым агні. Вяршкі ўзбіце з цукровай пудрай. Хлеб натрыце на буйной тарцы. Калі яблыкі астынуць, змяшайце іх з хлебам і паловай узбітых вяршкоў. Перакладзіце ў кубкі і пастаўце ў халадзільнік. Падавайце, упрыгожыўшы ўзбітымі вяршкамі і разынкамі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец