Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: папскія пірожныя з крэмам (РЭЦЭПТ)

03.05.2023 06:02
Пірожныя называюцца «папскімі», таму што пра іх як пра любімы дэсерт падчас аднаго з візітаў у Польшчу расказваў папа рымскі Ян Павел ІІ.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: папскія пірожныя з крэмам
Здымак ілюстрацыйны markusspiske/pixabay.com/free images for commercial use

Інгрэдыенты

Цеста

2 шклянкі пшанічнай мукі
250 г сметанковага масла
1/2 шклянкі вады
1 чайная лыжачка воцату
1 дробка солі

Крэм

1 літр малака
1 шклянка пшанічнай мукі
5 жаўткоў
1 шклянку дробнага цукру

Цеста

Сметанковае масла павінна быць цёплым, таму дастаньце яго з халадзільніка загадзя. Змяшайце ўсе інгрэдыенты, акрамя сметанковага масла, якія мы прыгатавалі для цеста. Зрабіце шар і пастаўце ў халадзільнік на 30 хвілін. Затым раскачайце цеста і пакладзіце на яго паверхню кавалачкі сметанковага масла. Пасля складзіце ў тры разы. Адстаўце на 10 хвілін у халадзільнік. Паўтарыце гэта дзеянне тры разы.
Затым падзяліце цеста на дзве роўныя часткі, выкладзіце на бляху, засланую пергаментам. Выпякайце ў разагрэтай да 220 градусаў духоўцы каля 12 хвілін да румянасці. Выпечаныя каржы пакіньце астываць.

Крэм

Змяшайце 2 шклянкі малака, жаўткі і муку. У рэшце малацэ растапіце цукар і пачніце павольна кіпяціць. Калі малако закіпіць, паступова дадайце атрыманую масу, старанна памешваючы. Пакіньце астываць.
Халодную масу выкладзіце на корж, накрыйце другой паловай і пакіньце ў халодным месцы на некалькі гадзін. Перад падачай пасыпце цукровай пудрай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец